20 верасня 2021г. у рамках ІІІ літаратурна-музычнага фестывалю “Светлае слова” адбылося літаратурнае падарожжа “Вілейшчына літературная”. На Вілейшчыну завіталі вядомыя беларускія паэты Мінскага гарадскога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”: Іна Фралова, Ірына Карнаухава, Юрась Нераток, Леанід Багдановіч. З іх удзелам прайшоў шэраг мерапрыемстваў. У літаратурным класе імя І.І.Лашуткі ў ДУА “СШ №3 г. Вілейкі” гасцей шчыра вітаў дырэктар установы Мікалай Мікалаевіч Гіро. Паэты чыталі вершы, разважалі разам з дзецьмі пра значэнне слова, роднай мовы ў жыцці чалавека. Дырэктар Цэнтра эстэтычнага выхавання ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Вілейскага раёна” Таццяна Мікалаеўна Захарыч расказала аб рэалізацыі праекта “Незабыўныя імёны Вілейшчыны”. Далей адбылася літаратурная сустрэча гасцей з вучнямі старэйшых класаў ДУА “СШ№5 г.Вілейкі”, ДУА “СШ№3 г.Вілейкі”, ДУА “Вілейская гімназія №1 “Логас” у Бібліятэцы сямейнага чытання. Паэты знаёміліся з моладдзю, расказвалі аб сваёй творчасці, чыталі вершы. На доўгі ўспамін госці падарылі бібліятэцы кнігі для чытачоў, а самай актыўнай удзельніцы, вучаніцы ДУА”Сярэдняя школа №5г. Вілейкі” Палянскай Надзеі – кнігу “Беларуская вясна” (укладальнік В.А. Шніп). Мерапрыемствы былі арганізаваны аргкамітэтам фестывалю, Упраўленнем па адукацыі, спорту і турызму Вілейскага райвыканкама, Мінскім гарадскім аддзяленнем ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.
Матэрыл прадстаўлены Цэнтрам эстэтычнага выхавання ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Вілейскага раёна”.
Літаратурныя сустрэчы фэсту “Светлае слова”
21 сентября, 2021 villib