Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Сустрэча-успамін “Гартаем старонкі сямейнага альбома”

12 мая ў Любанскай сельскай бібліятэцы прайшла сустрэча-успамін “Гартаем старонкі сямейнага альбома”.

Сямейны альбом, гэта летапіс жыцця. У ім тыя, з кім калісьці пражыў чалавек. Усё доўгае жыццё, ад нараджэння да трызны, хто побач з ім быў, з кім прайшоў яго век. У ім бабуля, маці, у ім бацька, дзеці, унукі, усе тыя, з кім сябраваў і каго ён любіў. Вось сядзеш часам, пагартаеш ад скукіі быццам бы зноў родных наведаў. На кожнай старонцы знаёмыя твары. Родныя усмешкі, родныя вочы. Як быццам усе хочуць з табой падзяліцца. Перабіраючы старыя сямейныя архівы, практычна немагчыма знайсці ў іх выпадковыя здымкі. Франтавыя здымкі  красамоўна паказваюць нам на гісторыю нашай Радзімы, не дазваляючы нам забываць пра подзвігі нашых прадзедаў, якія падарылі нам мірнае жыццё.

Кожны чалавек мае права ганарыцца сваёй сям’ёй, часцінкай якой ён з’яўляецца. Сямейны альбом, фатаграфіі нават праз дзясяткі гадоў дапамогуць адчуць непарыўную сувязь родных людзей, зразумець і адчуць, што гэта самае дарагое, і застанецца з намі на ўсё жыццё.

IMG-0a680f7b153e7c5e6d142e2f70db9488-V

IMG-f922e2d4b1a080fac33b5e509c0865b1-V

 

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий