6 сакавіка у Сцешыцкім сельскім Доме культуры амаль усёй вёскай гукалі вясну.
Гаспадыня Васіліна, ролю якой выконвала бібліятэкар Сцешыцкай сельскай інтэграванай бібліятэкі Беганская Наталля Уладзіміраўна, сустракала аднавяскоўцаў ва ўтульнай зале клуба. Праводзіць абрад “Гуканне вясны” з задавальненнем дапамагалі вучні ДУА “Сцешыцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”, якія наведваюць гурткі клуба і з’яўляюцца чытачамі бібліятэкі. З песнямі-вяснянкамі і гульнямі ўдзельнікі свята і гледачы развітваліся з зімой і гукалі доўгачаканую прыгажуню вясну.