Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Тыдзень праваслаўнай кнігі “Сердцу полезное слово”

Работа з духоўнай літаратурай не толькі накірунак дзейнасці бібліятэкі, а і набліжэнне людзей да вялікага пласта культурнай спадчыны, якога яны доўгі час былі пазбаўлены.

Задача супрацоўнікаў бібліятэкі – змясціць маральныя і грамадзянскія каштоўнасці ў цэнтр адукацыі і выхавання, развіць духоўна-маральны патэнцыял народа. Праз выдавецтва Беларускага Экзархату бібліятэка штогод папаўняе кніжны фонд выданнямі праваслаўнай тэматыкі. Таму, ў сакавіку 2021 года ў Вілейскай раённай цэнтральнай бібліятэцы імя Г.Новік цікава і змястоўна прайшла прэзентацыя кніг выдавецтва беларускага Экзархату “Сердцу полезное слово” у рамках Дзён праваслаўнай кнігі. Гэта мерапрыемства яўна паказала, што чытачы праяўляюць цікавасць не толькі да мастацкай духоўнай літаратуры.
Іх цікавіць і інфармацыя практычнага характару: як прычашчацца, правільна маліцца, ставіць свечкі і шмат іншага. Значна павялічылі кнігавыдачу гутаркі аб прачытаным, так як праблемы, закранутыя ў праваслаўных творах, тычацца кожнага. Гэта выхаванне дзяцей і сямейныя адносіны, здароўе і побыт.
IMG_20210310_122011
Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий