Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Время работы: с 9:00 до 18:00, выходной - воскресенье
Тел. (8-01771) 5-48-55. E-mail: raybib-vileyka@yandex.ru, obm-vil@yandex.ru

Міжнародны дзень роднай мовы

миниатюра

Як ты дорага мне, мая родная мова!
Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова!
Ты калісьці з калыскі мяне падымала
I вучыла ў бацькоў на руках гаварыць.


У жыцці маім слова найпершае «мама»
I цяпер для мяне сама міла гучыць.
Я па літарах родных вучыўся чытаць,
I буквар для мяне быў жыцця палавінай.
Быў шчаслівы я роднаю мовай сказаць
Першы раз: «Беларусь, мая сонца-краіна!»
I цяпер для мяне ты з усіх прыгажэй,
Хоць, я ведаю, моваў на свеце нямала,
I з усіх песняроў мне мілей і бліжэй
Роднай мовы пясняр — неўміручы Купала,
А задумае вораг з далёкага краю
Апляваць, адабраць, знішчыць мову маю —
He дазволю.
He дам.
He прадам.
He змяняю.
I да смерці за волю тваю пастаю!
Ніл Гілевіч

20 лютага, напярэдадні Мінароднага дня роднай мовы,  у шосты школьны дзень Крывасельская сельская бібліятэка вітала вучняў ДУА ««Рабунскі навучальна–педагагічны комплекс
дзіцячы сад-базавая школа». Юныя чытачы прынялі ўдзел у конкурснай праграме «Пап’ём кваску, паразмаўляем па-беларуску». Удзельнікі конкурса адказвалі на цікавыя і даступныя пытанні, праверыўшы сваё веданне роднай мовы.

изображение_viber_2021-02-20_22-12-47

21 лютага ў Бiблiятэцы сямейнага чытання так сама прайшоў Дзень роднай мовы. У гэты дзень бiблiятэкары i чытачы размаўлялi на беларускай мове. Бiблiятэкары падрыхтавалi кнiжную выставу.21 лютага супрацоўнікі Бібліятэкі сямейнага чытання сустракалі сваіх чытачоў з вітання на роднай мове, надхняючы сваім прыкладам кожнага ўвесь дзень размаўляць па-беларуску. Акрамя гэтага, бібліятэкары падрыхтавалі кніжную выставу «21 лютага — Дзень роднай мовы».

IMG_20210222_095515_2

Шануйце і любіце сваю родную мову, сябры! Чытайце беларускіх аўтараў! Заўсёды рады вас вітаць у бібліятэке!

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий