Новы год – самае чарадзейнае і казачнае свята. Яго з нецярплівасцю чакаюць і дарослыя, і дзеці. Свой уклад у стварэнне ўсеагульнай атмасферы свята ў горадзе ўнесла і раённая бібліятэка імя Г.Новік.
Кожны год напрыканцы снежня ўсё “дыхае” тут святам. У гэтым годзе супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі падрыхтавалі для карыстальнікоў выставу-сюрпрыз “Новы год на бібліятэчны парог”.
Бібліятэкары жадаюць усім чытачам міра, дабрабыту і сустрэчы з новымі цікавымі кнігамі і часопісамі.