Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

7 лютага ў Партызанскай сельскай інтэграванай бібліятэцы адчынілася “Кніжкіна бальніца”

А ў нашых чытачоў, чацвёртакласнікаў і пяцікласнікаў, сёння дзень добрых спраў. Яны прапанавалі сваю дапамогу ў рамонце кніг.Так у нас адчынілася “Кніжкіна бальніца”. Асаблівы клопат праявілі Ананіч Ангеліна, Завадская Дзіяна, Вішнеўская Ксенія, Паўлюкевіч Вераніка, Шаўцоў Андрэй, Мілікулаў Уладзіслаў, якія ў час працы адчулі яе важнасць, прыйшлі да вываду: кнігі трэба берагчы.Гэта была і гульня, і праца, мэтамі і задачамі якой былі фарміраванне ў дзяцей беражлівых адносін да кніг,стварэнне для кожнага дзіцяці сітуацыі поспеху,навучанне практычным навыкам па рамонту кніг, навучанне працы ў камандзе, выхаванне суперажывання. Магчымасць адчуць важнасць сваёй працы адзначана атрыманым сертыфікатам з прысваеннем звання “кніжны доктар”. Вялікі дзякуй, працоўны дэсант, за аказаную дапамогу!

Аўтар: Майхерская Галіна Іванаўна, бібліятэкар Партызанскай сельскай інтэграванай бібліятэкі

UGRnIf0XTlI

uKaN-HWqT5E

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий