Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Время работы: с 9:00 до 18:00, выходной - воскресенье
Тел. (8-01771) 5-48-55. E-mail: raybib-vileyka@yandex.ru, obm-vil@yandex.ru

Святло беларускага слова

IMG_20200205_142345

«Звіні, мая светлая, родная мова» — пад такой назвай 5 лютага прайшло мерапрыемства, арганізаванае клубам духоўнай культуры «Крыніцы чысціні» Вілейскага цэнтра эстэтычнага выхавання.

Таццяна Мікалаеўна Захарыч, дырэктар Вілейскага цэнтра эстэтычнага выхавання, падзялілася сваімі ўспамінамі пра свайго настаўніка, нашага земляка, выдатнага  паэта Івана Іосіфавіча Лашутку. Усе прысутныя прынялі ўдзел  у гучных чытаннях пранікнёных вершаў паэта пра сумленне, чалавечую годнасць і высокія духоўныя каштоўнасці. Таццяна Мікалаеўна паказала ўрыўкі тэлеперадачы з удзелам Івана Лашуткі і самой Таццяны Мікалаеўны на беларускім тэлебачанні, а таксама выканала цудоўныя песні пад гітару на вершы паэта.

 Госцем мерапрыемства стала бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі ГУК «Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Г.Новік» Гуліцкая Яніна Пятроўна, якая расказала пра бібліятэчны праект «Чытаем кнігі мясцовых аўтараў» і пазнаёміла з кнігамі, выдадзенымі ў рамках гэтага праекта.

Удзельнікамі мерапрыемства сталі навучэнцы школ горада.

IMG_20200205_135612

IMG_20200205_142459

IMG_20200205_142316

IMG_20200205_142755

IMG_20200205_143607

IMG_20200205_145645

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий