Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Время работы: с 9:00 до 18:00, выходной - воскресенье
Тел. (8-01771) 5-48-55. E-mail: raybib-vileyka@yandex.ru, obm-vil@yandex.ru

Выстава «Васіль Быкаў. Доўгая Дарога Дадому…»

Быков

26 верасня ў Бібліятэцы сямейнага чытання ў межах  ІІ літаратурна-музычнага фестывалю “Светлае слова” адбылося адкрыццё выставы  “Васіль Быкаў. Доўгая Дарога Дадому…” з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і прыватнай калекцыі Георгія Паплаўскага.
Выстава арганічна раскрывае асобныя старонкі біяграфіі Васіля Быкава, знаёміць з матэрыяламі пісьменніцкага архіва.

IMG-a9c00f5d309f63a92b3f3be6e04baaa1-V

Перасоўная літаратурна-дакументальная выстава адлюстроўвае тэму жыццёвага і творчага шляху Васіля Быкава. У яе аснову пакладзена апошняя прыжыццёвая кніга Васіля Уладзіміравіча. Гэта выстава дае магчымасць кожнаму сам-насам застацца з пісьменнікам, адкрыць для сябе тую спадчыну, якую ён пакінуў сваім нашчадкам.

“Дарогі Васіля Быкава” – вынік “завочнага фотапленера” — фотаздымкі мясцін, дзе пачынаўся і праходзіў жыццёвы шлях Васіля Уладзіміравіча Быкава.

Запрашаем вас, паважаныя вілейчане і госці горада, у Бібіліятэку сямейнага чытання наведаць выставу прысвечаную Васілю Быкаву, дзе кожны наведвальнік зможа прайсці дарогамі Чалавека, філосафа, пісьменніка, грамадзяніна сваёй Бацькаўшчыны, зразумець, што было каштоўным для гэтай велічнай асобы.

IMG-c2913bbdf68143b590f6543a3ad744be-V

IMG-1d2ef00b2c64d217a86f755f3debcedc-V

Бібліятэка сямейнага чытання працуе з 10.00 да 19.00 выхадны: панядзелак. Адрас: вул. Вадап’янава, 21. Тэлефон для справак: 5-60-02.

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий