Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Творчая сустрэча “Я да цябе прапісаны, мой край”

27 верасня ў чытальную залу Бібліятэкі сямейнага чытання вілейчане завіталі на творчую сустрэчу з Міколам Шабовічам І Віктарам Мяцельскім “Я да цябе прапісаны, мой край”.

Творчы саюз беларускага паэта, кандыдата філалагічных навук, дацэнта кафедры беларускага мовазнаўства БДПУ імя Максіма Танка Міколы ШАБОВІЧА з выдатным лірычным выканаўцам бардаўскай песні, кампазітарам, прафесійным мастаком  Віктарам Мяцельскім падарыў усім прысутным незабыўныя імгненні  асалоды ад паэзіі і музыкі.

IMG-a9921da76218b71f24873123221008a7-V

Мікола Шабовіч — паэт, які доўгі час радуе сваіх чытачоў вершамі, многія з іх пакладзены на музыку і расквечваюць наша жыццё як песні. Ён здольны падняць настрой вытанчанай сатырай і гумарам, напісаў масу пародый.

Кожны прысутны ў зале атрымаў асалоду ад чароўнага перараджэння вершаў у музычны твор пад гукі гітары Віктара Мяцельскага – кампазітара, які словы і ноты злучае ў бязважкія карункі  песні.

Нават пасля развітання ў сценах біліятэкі ўсё яшчэ лунала музыка і словы любові да роднага краю і беларускага слова.

IMG-a5869d62d7f9f0f6a66e8c61a8f30b52-V

IMG-2bb00ee2e366dd24e5e39d9c6628abce-V

IMG-4dd50d03de38612113864340b677d62e-V

IMG-12a5d74f9dcdf8b6cd579f2e6c4f3db2-V

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий