27 верасня ў чытальную залу Бібліятэкі сямейнага чытання вілейчане завіталі на творчую сустрэчу з Міколам Шабовічам І Віктарам Мяцельскім “Я да цябе прапісаны, мой край”.
Творчы саюз беларускага паэта, кандыдата філалагічных навук, дацэнта кафедры беларускага мовазнаўства БДПУ імя Максіма Танка Міколы ШАБОВІЧА з выдатным лірычным выканаўцам бардаўскай песні, кампазітарам, прафесійным мастаком Віктарам Мяцельскім падарыў усім прысутным незабыўныя імгненні асалоды ад паэзіі і музыкі.
Мікола Шабовіч — паэт, які доўгі час радуе сваіх чытачоў вершамі, многія з іх пакладзены на музыку і расквечваюць наша жыццё як песні. Ён здольны падняць настрой вытанчанай сатырай і гумарам, напісаў масу пародый.
Кожны прысутны ў зале атрымаў асалоду ад чароўнага перараджэння вершаў у музычны твор пад гукі гітары Віктара Мяцельскага – кампазітара, які словы і ноты злучае ў бязважкія карункі песні.
Нават пасля развітання ў сценах біліятэкі ўсё яшчэ лунала музыка і словы любові да роднага краю і беларускага слова.