Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Добры настрой з Віктарам Кажурам

25 верасня ў рамках II раённага літаратурна-музычнага фестывалю “Светлае слова” ў аддзеле па рабоце з дзецьмі Вілейскай раённай бібліятэкі прайшло падарожжа па старонках цікавых кніг Віктара Кажуры “Звонкае слова земляка”. Удзельнікамі сустрэчы былі вучні школ горада.

SDC16297

20190925_152536

20190925_152425

Спачатку пісьменнік расказаў пра сябе, пра сваю ўнучку Ангелінку, пасля нараджэння якой ён пачаў пісаць калыханкі і вершы дзецям. Віктар Віктаравіч чытаў свае вершы, загадваў загадкі, дарэчы, больш за сто загадак прыдумаў і надрукаваў пісьменнік для сваіх унукаў. Віктар Віктаравіч цікава распавядаў пра тое, як трэба пісаць вершы, падбіраў разам з дзецьмі рыфмаваныя радкі. Таксама аўтар пазнаёміў юных чытачоў з новай кнігай “Гэта ўсё – Радзіма наша” і  “Песничке игре”, перакладзенай на сербскую мову.

20190925_152607

SDC16306

Напрыканцы сустрэчы Віктар Віктаравіч выказаў найлепшыя пажаданні дзецям і заклікаў іх да напісання вершаў.

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий