25 верасня ў рамках II раённага літаратурна-музычнага фестывалю “Светлае слова” ў аддзеле па рабоце з дзецьмі Вілейскай раённай бібліятэкі прайшло падарожжа па старонках цікавых кніг Віктара Кажуры “Звонкае слова земляка”. Удзельнікамі сустрэчы былі вучні школ горада.
Спачатку пісьменнік расказаў пра сябе, пра сваю ўнучку Ангелінку, пасля нараджэння якой ён пачаў пісаць калыханкі і вершы дзецям. Віктар Віктаравіч чытаў свае вершы, загадваў загадкі, дарэчы, больш за сто загадак прыдумаў і надрукаваў пісьменнік для сваіх унукаў. Віктар Віктаравіч цікава распавядаў пра тое, як трэба пісаць вершы, падбіраў разам з дзецьмі рыфмаваныя радкі. Таксама аўтар пазнаёміў юных чытачоў з новай кнігай “Гэта ўсё – Радзіма наша” і “Песничке игре”, перакладзенай на сербскую мову.
Напрыканцы сустрэчы Віктар Віктаравіч выказаў найлепшыя пажаданні дзецям і заклікаў іх да напісання вершаў.