Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-48-55
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Людзі бібліятэчнай справы

Ступаючы ў царства кніг – бібліятэку, вельмі лёгка разгубіцца. Добра, што заўсёды на дапамогу прыходзіць яе захавальнік – бібліятэкар! 15 верасня бібліятэкар Вязынскай сельскай  бібліятэкі  Харлінская  Святлана  павіншавала на даму з прафесійным святам, Днём бібліятэк, пастаяннага чытача, свайго добрага дарадцу, быўшага бібліятэкара Вязынскай  сельскай  бібліятэкі  Чараповіч  Галіну  Яўгенаўну.

P_20190915_170838

У свой час Галіна Яўгенаўна скончыла Ленінградскі бібліятэчны тэхнікум. 12 год аддала яна сваёй  любімай справе, працуючы ў Вязынскай сельскай бібліятэцы, адкуль і пайшла на заслужаны адпачынак. Хочацца  пажадаць Галіне  Яўгенаўне, гэтай  цудоўнай жанчыне,  руплівай гаспадыні, пяшчотнай бабулі, моцнага здароўя, бадзёрасці, сямейнага  дабрабыту, любові і цяпла!

P_20190915_171223

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий