Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-48-55
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Казкі водзяць карагод

Для аматараў казак з аздараўленчага лагера “Юныя краязнаўцы” ДУА “Залескі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Вілейскага раёна”  у Партызанскай сельскай інтэграванай бібліятэцы прайшла віктарына “Казкі водзяць карагод»”. Самымі актыўнымі і дасведчанымі аказаліся Гена Сафонцаў, Андрэй Шаўцоў, Влад Мілікулаў. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Казак мудрыя ўрокі”.

NXJ4oeSrdrg

GZMVY8m9OHU
Менавіта праз казку дзеці дакранаюцца да жыцця, культуры, быту нашых продкаў. Казка вучыць пазнаваць жыццё, прывівае чалавеку працавітасць, мужнасць, дабрату і шчырасць. Што мацней за ўсё абуджае фантазію маленькага чытача? Вядома, казка! Яна неад’емная ад прыгажосці, спрыяе развіццю эстэтычных пачуццяў, без якіх немагчыма высакароднасць душы, сардэчная чуласць. Дзякуючы казцы дзіця спазнае свет не столькі розумам, колькі сэрцам.
Такія мерапрыемствы абуджаюць жаданне зноў прыйсці ў бібліятэку і адправіцца ў падарожжа па казках.

lMSgDNM7c6A

 

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий