2019 год для Вілейшчыны культурнай праходзіць пад знакам святкавання 105-гадовага юбілею Ганны Новік, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, імя якой носіць ГУК “Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка”. У сувязі з гэтай датай у чытальнай зале 18 чэрвеня адбылася паэтычная старонка “Кніжная палітра Вілейскага раёна”.
Супрацоўнікам бібліятэкі атрымалася паказаць вучням ДУА “Вілейская гімназія №1“Логас” нашу шаноўную зямлячку – грамадзяніна, патрыёта, змагара – сапраўднай жанчынай, пачуццёвай, рамантычнай.
На гэтым мерапрыемстве гаварылі таксама пра творчасць і прафесійнае сумленне, пра талент, душу і духоўную культуру Івана Лашуткі, Уладзіміра Цануніна, Віктара Кажуры, Антаніны Гарчаковай, Барыса Манцэвіча, Клаўдзіі Дубовік, , Галіны Капцюг, Марыі Лазовік і іншых літаратараў-землякоў.