Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь у бібліятэках

Штогод у другую нядзелю мая ў нашай краіне адзначаецца Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

З нагоды свята супрацоўнікі ДУК “Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Ганны Новік” у чытальнай зале Бібліятэкі сямейнага чытання 12 мая правялі інфармацыйную гадзіну “Дзяржаўныя сімвалы краіны”.2

Намеснік дырэктара ДУК “Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Ганны Новік” Г. М. Аўласовіч павіншавала прысутных з гэтым важным для беларускай дзяржаўнасці святам. На мерапрыемстве была прапанавана мультымедыйная прэзентацыя, з якой прысутныя даведаліся пра гісторыю ўзнікнення сімвалаў Рэспублікі Беларусь. Да свята ў бібліятэцы была аформлена кніжная выстава “Дзяржаўныя сімвалы краіны”, на якой былі прадстаўлены кнігі і артыкулы з перыядычных выданняў па дадзенай тэматыцы. Прысутныя з вялікай цікавасцю ўдзельнічалі ў пазнавальнай віктарыне “Мая краіна”. Напрыканцы ўсе чытачы праспявалі гімн Рэспублікі Беларусь.

4

Святочныя мерапрыемствы прайшлі і ў сельскіх бібліятэках: вусны часопіс “Всё о государственных символах” у Сцешыцкай сельскай інтэграванай бібліятэцы; гадзіна цікавага паведамлення “Государственные символы” у Шылавіцкай сельскай бібліятэцы; прэзентацыя і агляд выставы “Три главных символа моей страны” у Ерхаўскай сельскай бібліятэцы.

3

IMG_20190512_120037

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий