Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Водопьянова, 21. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Новая кніга Уладзіміра Кажамякі ў раённай бібліятэцы

У чытальнай зале раённай бібліятэкі адбылося знаёмства з новай кнігай Уладзіміра Кажамякі “Іля – Ілія – Ілья”, якую прадставіў сябра аўтара Міхаіл Пастэрнак.

Уладзімір Сцяпанавіч Кажамяка – празаік, аўтар кніг “Ходзіць вёскамі сіняе лета”, “Не пакідаюць нас белыя лебедзі”, “Цяпер і мне ўспомніць можна”, “Старожня і Сычоўка”. Нарадзіўся Уладзімір Сцяпанавіч у 1939 годзе на Мсціслаўшчыне ў вёсцы Старожня. Жыве ў аграгарадку Ілья на Вілейшчыне.

Новая кніга – гэта даніна вялікай павагі і светлае пажаданне лепшага лёсу ўсім жыхарам вёскі Ілья, якія некалі жылі тут, жывуць цяпер і будуць жыць доўга. У кнізе расказваецца пра вёску і яе людзей, пра асобныя падзеі мінулага і цяперашняга часу с пункту гледжання аўтара, які пражыў у Ільі ўжо амаль палову века.

Кніга адрасуецца ўсім, хто цікавіцца краязнаўствам і гісторыяй роднага краю.

На сустрэчы прысутнічалі мясцовыя творцы Уладзімір Цанунін, Барыс Манцэвіч, Зінаіда Крупская, Марыя Томкавіч, якім таксама неабыякавы лёс малой радзімы.

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий