Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Адзіны дзень бяспекі ў бібліятэках

28 лютага ў рамках месячніка пажарнай бяспекі і Адзінага дня бяспекі ў Вілейскім раёне ў Людвіноўскай сельскай інтэграванай бібліятэцы была праведзена гульня-трэнінг “Твая бяспека” для чытачоў малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.

У бібліятэцы аформлены куток “Будзьце ўважлівы!”, дзе былі сабраны кнігі і памяткі, карысныя для дарослых чытачоў. А для дзяцей арганізавана  гульнёвае поле “Твой бяспечны дом”, на якім сабраны часопісы “Юный спасатель” і розныя інструкцыі: ”Што рабіць,калі пачаўся пажар ?”, “Што трэба ведаць дзіцяці пра піратэхніку?”, ”Увага! Сухая расліннасць!”, ”Правілы бяспекі ў жару” і г.д.

Удзельнікі трэнінгу спачатку азнаёміліся з усей карыснай літаратурай, потым з захапленнем прынялі ўдзел  у брэйн-рынгу “Правілы бяспекі”, на якім паказалі добрае веданне гэтых правіл.

Скончылася ўсё  гульнёй “Пажарная каманда”, якую нам прадаставіў часопіс “Незнайка”. Аказалася яна вельмі няпростай і ператварылася ў сапраўдны марафон. Апошнія ўдзельнікі, а гэта Дзмітрый Пальноў  і Марк Чараповіч,  так і не  дайшлі да апошняга тура і вырашылі перанесці гульню на наступны дзень. Цікава, хто ж з іх пераможа і патушыць пажар?

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий