Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Беларускі вянок – Вялікаму Кабзару

5 сакавіка ў Бібліятэцы сямейнага чытання адбылася вечарына, прысвечаная 205-годдзю ўкраінскага паэта, мастака, філосафа, Вялікага Кабзара і прарока – Тараса Рыгоравіча Шаўчэнкі, якую арганізавала Вілейская раённая бібліятэка. Ганаровымі гасцямі мерапрыемства былі: першы намеснік пасла Украіны ў Беларусі Урублеўскі Пётр Юр’евіч, сакратар пасольства Украіны Траян Павел Юр’евіч, заслужаны работнік культуры Украіны, старшыня Мінскага грамадскага аб’яднання ўкраінцаў “Заповіт” Галіна Яфімаўна Калюжная і члены грамадскага аб’яднання “Заповіт”, старшыня Вілейскага раённага Савета дэпутатаў Чабатар Алена Аляксандраўна, навуковы супрацоўнік Вілейскага краязнаўчага музея Коласава Вольга Аляксандраўна.

Аматары творчасці Вялікага Кабзара пачулі яго вершы на розных мовах – ангельскай, французскай, іспанскай, польскай, нямецкай, рускай, беларускай і, канечне ж, на ўкраінскай – у выкананні бібліятэкара Алены Рыгораўны Старадуб, таленавітых вучняў Вілейскай гімназіі № 1 “Логас” Балуш Надзеі, Васіля Маркевіча, Млечкі Мікіты, Сюдак Кірыла, Алены Сарока, Сопрых Валерыі і вучаніцы гімназіі № 2 Козел Дар’і, а таксама ў выкананні выхаванцаў студыі мастацкага чытання “Ветразь” Салавей Ілоны, Прусава Паўла, Бародзіч Вікторыі.

Навуковы супрацоўнік Вілейскага краязнаўчага музея В. А. Коласава расказала пра сяброўства Тараса Шаўчэнкі з беларускім літаратарам, нашым земляком, ураджэнцам вёскі Карэкаўцы Вілейскага раёна Эдвардам Жалігоўскім.

Добрым падарункам для ўсіх сталі ўкраінскія народныя песні ў выкананні педагогў Музычнай школы Кацярыны Анасовіч у музыкальным суправаджэнні Уладзіміра Лапціка і Дзмітрыя Таразевіча.

Бібліятэкары падрыхтавалі цікавую выставу пра жыццё і творчасць Т. Р. Шаўчэнкі “Беларускі вянок – Вялікаму Кабзару”.

Ад шаноўных украінскіх гасцей Вілейская раённая бібліятэка атрымала падарункі: кнігі і дыскі пра жыццёвы і творчы шлях паэта, а таксама кнігі з яго творамі.

P1160910

P1160932

P1160974

P1160937

P1160953

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий