Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-48-55
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Сустрэча з Барысам Манцэвічам

11 мая у чытальнай зале райбібліятэкі адбылася прэзентацыя кнігі Б. Манцэвіча “Скрыжалі майго маленства”.

Знамянальна тое, што гэта мерапрыемства праходзіць у гэтыя святочныя дні, калі наша краіна адзначае Дзень Перамогі, усенароднае свята.

Кніга Барыса Фролавіча аўтабіяграфічная, але лёс аўтара так падобны на лёсы беларускіх дзяцей, якія зазналі пакуты, боль, горыч, прынесеныя на нашу зямлю фашызмам, вайной.

З якой цеплынёй, любоўю расказвае Барыс Манцэвіч пра родныя мясціны, пра бацькоў, сваіх братоў і сясцёр, суседзяў. Пачатак вайны, жыццё ў партызанскім атрадзе, удзел у пасільнай барацьбе, баявыя заданні старэйшых братоў. Жыццё пад акупацыяй і на зямлі, куды немцы не дайшлі.

А з якой радасцю піша аўтар пра вяртанне на радзіму, на вызваленую зямлю.

Гэта кніга як падручнік гісторыі толькі ў мастацкім афармленні. Спадзяёмся, што яна знойдзе свайго чытача.

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий