Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Бібліятэка–навігатар турыста “Па сцяжынках малой радзімы”.Аг. Крывое Сяло Вілейскага раёна, Мінскай вобласці.

         Цікава ведаць!

    Аграгарадок Крывое Сяло знаходзіцца ў 10 кіламетрах на паўночны ўсход ад горада Вілейка. Аграгарадок стаіць на паўночным беразе Вілейскага вадасховішча. Да паўднёвага ўскрайку аграгарадка Крывое Сяло прымыкае вёска Касута.

   У 1868 годзе ў Касуце была пабудавана мураваная царква св. апосталаў Пятра і Паўла ў псеўдарускім стылі.Презентация Microsoft PowerPoint

        Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя чатырохчасткавая:трох’ярусная званіца, прамавугольны ў плане бабінец, кубападобны асноўны аб’ём, нізкая паўкруглая апсіда. Шатровае пакрыццё званіцы і чатырохсхільны дах асноўнага аб’ёму завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі на васьмігранных барабанах. Галоўныя і бакавыя ўваходы вырашаны арачнымі праёмамі, якія аформлены парталамі, галоўны вылучаны трохвугольным франтонам.

и

     Сцены прарэзаны арачнымі вокнамі з руставанымі імпастамі.У аздабленні будынка выкарастаны формы старажытнарускага дойлідства: кілепадобныя аркі, аркатурныя паясы, філёнгі, лапаткі, прафіляваныя карнізы. Пабеленыя элементы архітэктурнага дэкору кантрастна вылучаюцца на фоне паліхромнай бутавай муроўкі. У інтэр’еры аб’ёмы звязаны паміж сабой шырокімі арачнымі праёмамі. Бабінец і асноўны аб’ём перакрыты люстранымі скляпеннямі драўлянай канструкцыі, асіда – конхай.

Праваслаўная капліца

   Капліца пабудавана ў канцы 18 ст. з цэглы і дрэва. Над прытворам узвышаецца чатырохвугольная драўляная званіца, накрытая васьмігранным шатром з невялікай цыбулепадобнай галоўкай і каваным узорыстым крыжам. Вокны паўцыркульныя. Капліца – помнік народнага дойлідства.

ььь

Мемарыяльны камень у гонар Піліпа Орліка

   У Касуце ў 1672 г. нарадзіўся Піліп Орлік. Ён хадзіў у школу пры базыльянскім манастыры. Вядомы як гетман і аўтар першай канстытуцыі Украіны.

прр

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий