Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-48-55
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Бібліятэка–навігатар турыста “Па сцяжынках малой радзімы”.Аг. Любань Вілейскага раёна, Мінскай вобласці.

 

оьь

    Любань – гэта аграгарадок Вілейскага раёна, Мінскай вобласці. Асноўнай архітэктурнай славутасцю аграгарадка(раней вёска) Любань з’яўляецца невялікая царква. Дадзены драўляны храм быў пабудаваны ў аграгарадку Любань зусім нядаўна, а менавіта ў 2003 годзе. Царква асвечаная ў гонар Сабора Беларускіх Святых. На сённяшні дзень гэта дзеючая праваслаўная царква ў аграгарадку Любань знаходзіцца ў добрым стане і з’яўляецца невялікай славутасцю Беларусі.

бьь

Мясцовыя жыхары называлі сваю вёску не Любань, а ЛюбАнь, а самі сябе звалі не «любанцы», а «любоновские». Вёска сама раней звалася зусім і не Любань, а Юхавічы – таму што стаяла якраз на краі вялікай Юхавічскай пушчы.

Упершыню Юхавічы ў летапісах згадваюцца ў 1536 годзе. У гэты час тут жыло каля сотні чалавек. Вёска гэта належыла Вялікаму князю. І жыхары за гэта плацілі падаткі натуральнымі прадуктамі. А яшчэ па чарзе адпрацоўвалі гвалты: хадзілі сена касіць, зерне прыбіраць.  Сяляне на князя не скардзіліся,бо тыя з павагай да іх ставіліся. А тыя, хто працаваў добра, атрымлівалі  большы надзел зямлі.

Кажуць, у 1780 гадах тут на скрыжаванні стаяла карчма, куды ў халодныя зімы маглі зайсці падарожнікі і папрасіць корчмарку, каб тая наліла яму крамбамбулі з перцам альбо з мёдам.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай гэтая вёска ўвайшла ў склад Расійскай імперыі. І Кацярына II стала раздаваць гэтыя землі ўжо сваім генералам. Гэтая вёсачка ў вечнае карыстанне адыйшла генералу Бергману. Бергман, кажуць, ніколі і не цікавіўся гэтай вёскай, ні прыязджаў сюды, адразу аддаў яе ў арэнду. А пасля таго, як ён памёр у 1803 года, дзеці яго праз пару гадоў Юхавічы прадалі – шляхцічу Івану Віктаравічу Любанскаму. Іван Любанскі быў родам са старажытнага шляхецкага роду герба «Гримала».

Атрымаўшы Юхавічы, Любанскі стаў скупляць і навакольныя землі. Калі не прадавалі па-добраму, кажуць, ішоў на падман. А калі і падман ні атрымліваўся, то браў сілай. І ні паліцыя,і ніхто іншы не звярталі на гэта ўвагі. Людзі скардзіліся  ў суд павета ў Вілейцы, але і там на гэта вочы зачынялі. Пасля аказалася, што суддзя Вілейскага павета прыходзіўся Любанскаму стрыечным братам.

У саміх Юхавічах Любанскі вырашыў пабудаваць сабе рэзідэнцыю.

Любанскі быў жанаты на Станіславе Прушынскай, у якіх нарадзіліся два сыны– Зянон і Іван. Зянон стаў маршалкам Вілейскага павета (правадыром Вілейскага павета), Іван Іванавіч таксама быў на дзяржаўнай службе. Пасля смерці бацькі Іван стаў гаспадаром сядзібы Любань. У той час тут налічвалася 200 гаспадарак, тэрыторыя разам з садам займала 10 гектараў. Тут, як кажуць, быў цудоўны парк—з сажалкамі і масткамі. Нешта з гэтага захавалася і сёння. І да нядаўняга часу ў гэтым парку раслі яшчэ экзатычныя дрэвы: ліпы Мольтке, кедравыя хвоі, туі, вастралістыя клёны.ллл

У гэтым парку ў Любанскіх стаяў прыгожы палац. Але аднойчы ён згарэў, і ніхто не ведае чаму. Вядома, што Любанскія перабраліся потым на іншае месца – ўглыб парку, бліжэй да вадаёма. Там як раз стаяла стайня, якую яны і перабудавалі пад дом: паклалі паркет, паставілі вокны і дзверы дубовыя, дабудавалі другі паверх.

Гаспадарка ў Любанскіх была вельмі добрая: у іх быў і бровар, і стайня, і ледавік. Некаторыя пабудовы з гэтых будынкаў захаваліся да нашых часоў: дом упраўляючага, часткова бровар і дом, дзе жыла ўся прыслуга паноў Любанскіх.

Любань заўсёды была панскім маёнткам. Пасля рэвалюцыі Любань апынулася на тэрыторыі Заходняй Беларусі,  якой правіў польскі пан. І толькі пасля Другой Сусветнай вайны тут стала расці вёсачка, якая сваю назву атрымала ад сядзібы Любань.

На ўскрайку Любані перад могілкамі стаіць каменны крыж. Хто яго вычасаў, ніхто цяпер дакладна распавесці не можа, але кажуць, што адносіцца ён да IX стагоддзя.

мп

У Любанскай школе ёсць цікавая карцінная галерэя: калісьці саўгас Любанскі быў адным з перадавых калгасаў БССР – кіраваў ім Герой Соцтруда, а працавалі ў саўгасе цэлых восем ардэнаносцаў Леніна. У Любань з Масквы быў дасланы Народны мастак СССР Лысаў, які жыў тут і маляваў гэтых людзей. І больш нідзе ў Беларусі не знойдзеце такіх мастацкіх галерэй, прысвечаных простым сельскім людзям.

Назва Любані не адзіная ў Беларусі. Ёсць яшчэ і гарадок Любань–раённы цэнтр у Мінскай вобласці. Ёсць Любань і пад Санкт-Пецярбургам, і ў Польшчы .

Па матэрыялах:

 

 

  • https://www.radzima.org/ru;

 

  • http://www.ctv.by/новости/деревня-Любань

 

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий