Малая радзіма ёсць у кожнага з нас: горад, маленькая вёсачка або непрыкметны хутарок. І ўсе мы аднолькава моцна любім той адзіны куток зямлі, дзе з’явіліся на свет, упершыню адчулі сябе чалавекам, асобай. Год малой радзімы, аб’яўлены Прэзідэнтам, – яшчэ адна нагода ўспомніць пра месца, да якога прыкіпелі душой і сэрцам, да якога заўсёды імкнемся. Самы час падтрымаць родны куток зямлі ведамі, уменнем, вопытам, зрабіць для яго што-небудзь добрае.
У межах Года малой радзімы ў Вілейскім раёне стартуе бібліятэчная акцыя “Добрыя справы для бібліятэкі малой радзімы”. Мэтай правядзення акцыі з’яўляецца прыцягненне ўвагі грамадскасці да вырашэння праблем культуры і аказанне пасільнай дапамогі бібліятэкам раёна.