Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

500 год першай беларускай друкаванай кнігі

Менавіта друкаваная кніга стала продкам СМІ: газет, тэлебачання, інтэрнэта. Рукапісныя кнігі былі прадметам мастацтва, іх выраб патрабаваў шмат часу, і каштавалі яны на вес золата. Вынаходніцтва друкаванага станка зрабіла стварэнне кніг прасцей і танней. Кнігі цяпер маглі набыць розныя людзі рознага дастатку, таму інфармацыя стала больш даступнай.

100_2367

Але Біблія, галоўная кніга кожнага хрысціяніна, па-ранейшаму была не зразумелай для большай часткі людзей. Францыск Скарына пераклаў яе для штодзённага чытання ўсіх усходніх славян. У выдадзеных кнігах ён змяшчаў прадмовы і пасляслоўі, у якіх тлумачыў сюжэт і вобразы Святога Пісання, даваў каментарыі па гісторыі, геаграфіі і культуры.

23 верасня  ў Чурлёнскай СІБ была праведзена віктарына “Мая Скарыніяна”. Бібліятэкар паведаміла пра першадрукара Францыска Скарыну і яго першую кнігу, якую ён надрукаваў у Празе – “Псалтыр”, менавіта ёй споўнілася ў гэтым годзе  500 год.

100_2362

Удзельнікам вельмі спадабалася віктарына, яны з інтарэсам адказвалі на пытанні.

100_2373

100_2371

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий