Уладзімір Цанунін
Моль
Тут, у сховішчы, спрадвеку,
Дзе чарнее цвіллю столь,
Фаліянт з бібліятэкі
Смакавала моўчкімоль.
Грызла, злосная халера,
Цуд былых сівых вякоў —
Старажытную паперу
3 цёплым пахам праснакоў.
А здаецца ж, не павінна
Залятаць у гэты кут.
Пах густога нафталіну
Бapaніў вядомы цуд.
Ды яна, як на прыманку,
Так i лезла да вугла,
Бо чарнобыльскай мутанткай!
Гэта гадзіна была.
А ў другім кутку пакоя
Без атруты i замоў
Некранутыя спакойна
Тлеюць пяцьдзясят тамоў!
Моль не ведае, што Ленін,
Як прарок i дабрадзей
Паўдзясятку пакаленняў
Быў намнога саладзей.
***
На перапынку ў класе
Каля акна ў куточку
Плача маленькі Вася,
Трэ кулачкамі вочы.
I ніякім угаворам
Нават не паддаецца.
Вельмі вялікае гора
Сціснула хлопцу сэрца.
Слёзы праз пальцы бобам,
Бо раніцой з парогу
Класны настаўнік лобам
Грымнуўся аб падлогу.
Вучні былі наўкола.
Вось i адказ задачы:
Вася адзін са школы
Гэта, на жаль, не бачыў.
Апетытная рыбалка
Аднойчы летам бацька з сынам
Пайшлі рыбаліць за сяло.
Там, у затоне з цёмнай цінай,
Шмат карасёў раней было.
Клявала рыба вельмі слаба,
I пасярэдзіне pакі
Дзве надакучлівыя жабы
Штурхалі знізу паплаўкі.
Старэйшы вырашыў, што трэба
Змяніць прыманку на кручку:
«Сыночак, дай кавалак хлеба!
Ён дзесьці ў нашым рукзаку!»
«З’еу хлеб я», — адказаў хлапчына.
Стары пытаецца ізноу:
«Там, паглядзі ў кутку, павінна
Ляжаць бляшаначка бліноў!»
Сын адазваўся вінавата
3 другога берага ракі:
«Я з’еу бліны i кашу, тата.
Ёсць толькі ў скрынцы чарвякі».
Сядзелі моўчкі больш гадзіны,
Пакуль не ўспыхнула зара.
Сказаў нарэшце бацька сыну:
«Даеш чарвей! Дамоў пара!»
***
Сказала жонка мужу ў задуменні:
«Давай мы не паедзем на Багамы.
Там у цяньку — за сорак i не меней.
Пра гэта мне казала ўчора мама.
Гарачыні не вытрымаю, мусіць».
Муж адказаў, пачэсваючы грудзі:
«А хто цябе ў цяньку сядзець прымусіць?
Сядзі на сонцы — i праблем не будзе!»