Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

QR-акцыя “Вершы ў кішэні” Людміла Адамовіч

  Людміла Адамовіч

Я вас малюю

(раманс)

Я Вас малюю подыхам начэй…

Я Вас малюю …

З верай на спатканне…

Святло кахання ўсё ярчэй – ярчэй;

Бліжэй да зорнага світання!

Я Вас малюю подыхам свячэй.

– Калі прыйшло замілаванне?

Чаканне Божай вышыні…

І Зоркі Віфлеемскай ззянне!

Я Вас малюю подыхам начэй…

Міні- малюнак матулі

Сціплая…

Шчырая.

Добрая.

Час- ад часу- гаманлівая.

Маўклівая.

Розная.

Мама  мая пасівелая:

(Розны ўрост)

Пасталелая.

Сціплая.

Шчырая.

Добрая.

-Прабач,

Мая  родная!

Закранула   душа  за  жывое.

Патанула  каханне  вясновым  ранкам.

Песню  самотную   спела

Учарашняму  Абранніку.

Подых  сезонных  дажджоў

У  адзінстве  з  прыродай –  скрыжаванне  дарог.

Па  гасцінцу – з трывогай , на  бацькоўскі  парог.

Па  гасцінцу-  узвышша. І  вясновы  мурог.

У  адзінстве  з  прыродай – скрыжаванне  дарог.

Скрыжаванне  паняццяў,  раздарожжа   шляхоў.

Скрыжавнне  памылак-  спрадвечных  грахоў..

Скрыжавнне  прыпынкаў-   шчаслівых   радкоў..

У  адзінстве  з  прыродай – скрыжавнне  дарог!

Па  гасцінцу-  з  любоўю, на  бацькоўскі  парог.

  Закаханая…(дыпціх)

“Спелаю ягадкай”, чырвонаю марай світальнай

Увайду ў тваё жыццё.

Шчырымі пачуццямі “ расфарбую” існаванне.

І на світанні- дарую развітанні…

Музаю на спатканні

Увайду ў тваё жыццё.

… Як цяжка цябе адлучыць!

Вясновае шчасце не ўбачыць…

І сэрца наноў “запаліць”

Тваім пацалункам гарачым.

 

 

 

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий