Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

QR-акцыя «Вершы ў кішэні» Барыс Манцэвіч

Барыс Манцэвіч

ЭСТАФЕТА

 Па плошчы крочаць ветэраны,

А іх шарэнгі ўсё радзей:

Бяруць сваё гады і раны

І жаль ад страчаных надзей.

З іх аніхто не вінаваты,

Што наш Саюз разбіўся ў прах,

А тыя гора-партакраты

Што засядалі ў вярхах.

А ветэраны за Радзіму

На ўсіх франтах на бой ішлі,

І не адзін мільён загінуў,

Каб мы свабодна зноў жылі.

 

А час ляціць так непрыкметна,

І мы як дзеці дзён былых,

Той злой вайны крывавай сведкі

На плошчы займем месцы іх.

 

І горда голавы ўзняўшы,

Па вольнай пройдземся зямлі,

Пашану воінам аддаўшы,

Што мір у бітвах збераглі.

2002  г.

Город, на сказку похожий

 Город ты мой над рекой Вилиёй,

Сад возле каждого дома.

Нет, ни за что не расстанусь с тобой –

Здесь мне всё близко, знакомо.

Улицы словно под струнку легли,

Краше кварталы все стали.

Где бы такое вы встретить могли,

Если б Вилейки не знали.

Площадь Центральная морем цветов

Пышным ковром расцветает.

Дивный фонтан себе место нашёл –

В солнечных бликах сверкает.

Город родной, после каждой войны,

Вновь из руин возрождаясь,

Ты становился чудесней вдвойне,

В мирных делах прославляясь.

Наша Вилейка с любимой страной

Горе и радость делила.

Время пришло, и кристальной водой

Жажду минчан утолила.

Лучше вилейских девчат на сыскать,

Блещут умом, красотою.

Им женихов ни к чему присылать –

Все они здесь, под рукою.

Вечно живи над рекой Вилиёй

Город, на сказку похожий!

Тот, кто когда-то сроднился с тобой,

Больше расстаться не сможет.

2006  г.

Гісторыя  не  навучыла

 Ўжо колькі год Дзень вызвалення

Святкуем нашай дружнаю сям’ёй.

Мацнее сувязь пакаленняў

Квітнеючай рэспублікі маёй.

 

Вайны, што з захаду нахлынула,

Гісторыя не помніць за ўвесь час.

Тады з агрэсарам лавінаю

Папёрліся і здраднікі на нас.

 

Я помню дні, як за фашыстамі,

Удоваль палізаўшы ім зады,

Калабарацыяністы

Аднекуль прыцягнуліся сюды.

 

Хто і з тутэйшых морду высунуў,

Да акупантаў з радасцю пайшоў.

Прыкрыўшыся малітвай усявышняга,

У службе фрыцаў ісціну знайшоў.

 

О, колькі вось з-за іх загінула

Людзей, што працай мірнаю жылі!

Рэспубліка пакрылася магіламі

На роднай акрываўленай зямлі.

 

З фашыстамі ўцёкшы у Германію,

Падонкі паплылі за акіян,

Каб справамі заняўшыся паганымі,

Па-новаму ажыццявіць свой план.

 

Ўжо большасць з іх сваёй сканалі смерцю,

Але жыве і розны іншы зброд,

Які ў той жа подлай каламуці

Збіць з панталыку хоча наш народ.

 

Але ніякай марай крыважэрнаю

Нас у ярмо ніколі не загнаць.

Маю рэспубліку, дзяржаву сувярэнную,

З Расіяй у саюзе не зламаць.

2008  г.

 

ПЕРШАЕ  КАХАННЕ

 Гэта ж трэба такому надарыцца:

Ты паўвека не снілася мне,

А сягоння пад самую раніцу

Я сустрэўся з табою усне.

 

Тая ж ночка палі ўсе акутала,

Ты са мною праз жыта ідзеш…

Толькі ўжо каля самага хутара

Прыпынілася – тут ты жывеш.

 

А назад мне ісці так не хочацца,

Не пускаю цябе за парог,

А ў грудзях сэрца птушкай калоціцца

Ад яшчэ не спазнаных трывог.

 

Мы пра ўсё гаварылі той раніцай,

Аж пакуль не зайграла зара.

Жаўрукі ў паднябессе ўзняліся,

Значыць, праўда, дадому пара.

 

А калі мы з табой расставаліся,

Зноў адчуў тваіх рук цяпло…

І сказаць цяжка, як атрымалася,

Што такіх сустрэч больш не было.

 

Я на лёс наракаць не асмелюся,

Бо ўзяў ад жыцця, што жадаў.

Аднаго б толькі вельмі хацелася,

Каб ніколі той сон не знікаў.

2000  г.

 

На санаторнай дыскатэцы

Пайшоў і я на дыскатэку,

Хоць сам не ўмею танцаваць,

А проста так, дзела пацехі,

Каб за усім паназіраць.

 

Цікава бачыць, як дзядуля,

З кійком адкінуўшы гады,

Вальсуе з нейкаю бабуляй

Як з маладухай малады.

 

Вось чарнабровенькі з Бабруйска

Сабе прыдбаў надзейны тыл

І з белабрысай беларускай

Так скача, аж курыцца пыл.

 

Ніякай розніцы ва ўзросце

На дыскатэцы не відаць.

Бо любіць наш народ папросту

Ва ўсю ахвоту пагуляць.

 

Дык, можа, добра, што ніколі

Душа не думае старэць,

А, апынуўшыся на волі,

Усё працягвае гарэць.

Люты, 1905

 

 

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий