Язненская сельская бібліятэка яшчэ за два тыдні наперад размясціла яркую рэкламу аб святкаванні Масленіцы на сваіх вокнах. Самавар з абаранкамі прывабліваў зрок прахожых. Як жа трэба адзначаць Масленіцу? Безумоўна весела і гучна. Бібліятэкар Лісіца Іна Пятроўна расказала дзецям пра кожны дзень масленічнага тыдня і пазнаёміла іх са звычаямі. Ну а што за масленіца без бліноў?Бібліятэкар пачаставала дзяцей блінамі, а таксама яны паспрабавалі самі спячы галоўную масленічную страву.