Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Каляндар памятных дат Вілейскага раёна

Каляндар памятных дат Вілейскага раёна на 2018 год

575 год

1443г. – Першае ўпамінанне мясцовасці пад назвай Іжа.

545 год

1473г. – Першае ўпамінанне маёнткаў Вязынь, Ілья і Селішча, сяла Латыгаль і ўласніцкага комплексу Урэчча.

525 год

1493г. – Першае ўпамінанне маёнтка Куранец.

255 год

1763г. – у мястэчку Касцяневічы пабудаваны касцёл у гонар Бязгрэшнага Зачацця Дзевы Марыі.

225 год

1793г. – Вілейшчына ўвайшла ў склад Расійскай імперыі.

 190 год

1828г.– у в. Ілья Вілейскага раёна пабудавана царква прарока Іліі.

180 год

1838г. – у маёнтку Сэрвач  Вілейскага павета (цяпер Вілейскі раён) нарадзіўся Вінцэнт Козел-Паклеўскі, удзельнік паўстанне 1863 года.

165 год

1853г. – у в. Даўгінава Вілейскага раёна пабудаваны касцёл святога Станіслава.

155 год

1863г. – у в. Рабунь Вілейскага раёна пабудавана царква Успення Прасвятой Багародзіцы.

150 год

1868г. – у в. Касута Вілейскага раёна пабудавана царква святых апосталаў Пятра і Паўла.

140 год

1878г. – у в. Вязынь Вілейскага раёна пабудаваны касцёл Ражаства Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Вязынь.

1878 г. – у в. Касута Вілейскага раёна асвячона царква святых апосталаў Пятра і Паўла.

135год

1883г. – у в. Нарач Вілейскага раёна нарадзіўся Іван Антонавіч Пескавы, удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Петрагарадзе.

130 год

1888 г. – у в. Кабылле (цяпер Кастрычніцкая) Альковіцкай воласці Вілейскага павета нарадзіўся Антон Аўсянік, беларускі палітычны і грамадскі дзеяч.

125 год

Лістапад

21 лістапада 1893г. – нарадзіўся ў Мінску Уладзіслаў Маскімілянавіч Страмінскі, беларускі мастак, прадстаўнік авангарднага мастацтва. У 1923 г. пераязджае ў Вілейку і выкладае малюнак у мясцовай гімназіі імя Г.Сянкевіча.

110 год

Жнівень

10 жніўня 1908г. – на хутары Яцкавічы былой Княгінінскай воласці Вілейскага павета (цяпер Мядзельскі раён) нарадзіўся Герой Савецкага Саюза Азончык Аляксандр Сямёнавіч.

105 год

Вераснь

18 верасня 1913г. –у в. Даўгінава Вілейскага раёна нарадзіўся тэатральны дзеяч, заслужаны дзеяч культуры Беларусі Валчэцкі Леанід Паўлавіч.

1913г.  – у Вілейке пабудаваны касцёл Узвіжання Святога Крыжа.

1913г. –у в. Порса Вілейскага раёна нарадзіўся Герой Савецкага Саюза Лаўрыновіч Уладзімір Сцяпанавіч.

100 год

 1918г. –скончылася Першая сусветная вайна.

Чэрвень

1 чэрвеня 1918г. – нарадзіўся Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР Сачыўка Лявон Антонавіч.

Ліпень

1 ліпеня 1918г. – у в. Заазер’е  Вілейскі раён нарадзілася Касяк Марыя Іванаўна, герой Сацыялістычнай Працы.

 95 год

Май

21 мая 1923г. – у в. Лутава Сяльцо Ушацкага раёна Віцебскай вобласці нарадзілася Андрэева Ганна Сямёнаўна. Працавала намеснікам старшыні Вілейскага гарвыканкома. Заслужаны работнік культуры БССР.

1923г. – у в. Спягла Вілейскага раёна пабудавана царква Успення Прасвятой Багародзіцы.

1923г. – у в. Мікуліна Вілейскага раёна нарадзіўся фалькларыст, польскі літаратуразнавец-славіст Сяліцкі Францішак.

90 год

Май

13 мая 1928 г.– у Вілейцы адбыўся арганізыцыйны з’езд ТБШ, на якім прысутнічалі 89 дэлегатаў-прадстаўнікоў гуртокоў акругі і Галоўнай управы ТБШ з Вільні.

1928г. – у в. Залазоўе Вілейскага раёна нарадзіўся  доктар эканамічных навук Ляшковіч Станіслаў.

85 год

Сакавік

5 сакавіка 1933г. – у в. Куранец Вілейскага раёна нарадзіўся Сыракваш Дзмітрый Іванавіч. Дырэктар Беларускага аўтамабільнага завода (БелАЗа), удастоены звання лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР.

Май

2 мая 1933г. – у Мінску нарадзілася Шыбека Яўгенія Іванаўна настаўніца рускай мовы і літаратуры Рускасельскай сярэдняй школы. Заслужаны настаўнік БССР.

Ліпень

17 ліпеня 1933г. – у в. Тарасавічы Вілейскага раёна нарадзіўся пісьменнік Лукша Леанід Васільевіч.

Лістапад

10 лістапада 1933г. –у в. Баяры Вілейскага раёнанарадзіўся Лашутка Іван Іосіфавіч настаўнік, паэт, публіцыст, член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

23 лістапада 1933г. – у в. Мерзлякі Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці нарадзілася Касяк Ніна Львоўна, настаўнік хіміі і біялогіі Іжскай сярэдняй школы. Узнагароджана медалямі “За выдатную працу”, “Ветэран працы”.

1933 г. – нрадзілася Нахаева Ніна Ігнацьеўна настаўніца Ільянская сярэдняй школы.Заслужаны настаўнік БССР.

1933г. – у г. Вілейка нарадзіўся кандыдат філалагічных навук Балаш Анатоль Вікенцьевіч. Аўтар шэраг кніг і публікацый.

80 год

Май

18 мая 1938г. – у в. Цынцавічы Вілейскага раёна нарадзіўся дырыжор, педагог Казінец Міхаіл Антонавіч. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі.

Кастрычнік

17 кастрычніка 1938г. –у в. Ілья Вілейскага раёна нарадзіўся беларускі вучоны-педагог Грымаць Адам Антонавіч.

75 год

Студзень

1943г. – створвна брыгада імя М.В.Фрунзе.

Люты

13 лютага 1943г. – створаны атрад імя В.І.Чапаева.

15 лютага 1943г. – створаны атрад імя А.В.Суворава.

Сакавік

26 сакавіка 1943г.– адбыўся Даўгінаўскі бой паміж партызанскай брыгадай “Жалязняк” і нямецка-фашысцкімі акупантамі ў г.п. Даўгінава Крывіцкага раёна (цяпер в. Даўгінава Вілейскага раёна).

1943г. – створаны атрад “За Савецкую Беларусь”.

Май

5 мая 1943г. – в. Любча, спаленая нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

12 мая 1943г. – створаны атрад імя Аляксандра Неўскага.

19 мая 1943г. – створаны атрад імя А.Я.Пархоменкі.

Чэрвень

11 чэрвеня 1943г. – у г. Вілейка нарадзіўся ўдзельнік Алімпійскіх гульняў Уладзіслаў Уладзіслававіч Сапея.

23 чэрвеня 1943г. – адбыўся Хаценчыцкі бой паміж партызанскай брыгадай імя М.В.Фрунзе і нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў в. Хаценчыцы Ільянскага раёна.

Ліпень

20 ліпеня 1943г. – створаны атрад імя М.І.Кутузава.

1943г. – створана 2-я брыгада імя А.В.Суворава, 5-ы атрад імя М.Ф.Ватуціна.

Жнівень

11 жніўня 1943г. – накіравана спецгрупа “Альфа”.

19 жніўня 1943г. – перайшла на бок партызан 1-я Атыфашысцкая брыгада.

28 жніўня 1943г. – створаны атрад імя М.І.Калініна.

Верасень

1943 г. – створаны атрад імя ДЗ.А.Фурманава.

Кастрычнік

20 кастрычніка 1943г. – створаны атрад “Чырвоны сцяг”.

22 кастрычніка 1943г. – накіравана спецгрупа “Полымя”.

31 кастрычніка па 1 лістапада 1943г. – адбыўся Вілейскій бой паміж 1-й Антыфашысцкай партызанскай брыгады супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў у г. Вілейка.

1943г. – быў створаны Куранецкі падпольны райком камсамола (сакратары С. Н. Андрэеў і Г. С. Кашыцкая).

1943г. – створаны атрад імя П.К.Панамарэнкі, атрад “Грозны”.

Лістапад

1943г. – створаны асобны атрад імя Р.І.Катоўскага.

Снежань

8 снежня 1943г. – створана брыгада імя С.М.Будзённага.

8 снежня 1943г. – створаны атрад імя Емяльяна Пугачова, атрад імя М.В.Фрунзе, атрад імя В.М.Молатава.

1943г. – створаны атрад “Перамога”, атрад “Слава”, атрад імя Ф.Э.Дзяржынскага, атрад “Баец”.

70 год

Студзень

5 студзеня 1948г. –у пас. Партызанскі Вілейскага раёна нарадзіўся майстр спорта па шашкам Валянцін Дзям’янавічПраснякоў.

Май

15 мая 1948г. – у в. Пагор’е Вілейскага раёна нарадзіўся мастак Лукша Уладзімір Эдуардавіч.

 Чэрвень

28 чэрвеня 1948г. – у г. Каркіна Чэлябінскай вобласці нарадзіўся мастак Цітовіч Барыс Барысавіч. Лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”,член Беларускага саюза мастакоў.

Лістапад

9 лістапада 1948г. – у в. Даўгінава Вілейскага раёна нарадзіўся Герасіменка-Жызнеўскі Юрый Паўлавіч беларускі графік, член Беларускага саюза мастакоў.

65 год

Студзень

3 студзеня 1953г. – у в. Ямінск Любанскага раёна Мінскай вобасці нарадзіўся Шагаў Анатоль Аляксандравіч дырэктар Вілейскай школы мастацтваў. Заслужаны работнік культуры БССР.

Лістапад

25 лістапада 1953г. -у в.Дейлава нарадзілася Шаплыка Ірына Міхайлаўна. Вучоны-медык, хірург

1953г. – у Вілейцы нарадзілася Глазкова Ларыса Паўлаўна кандыдат медыцынскіх навук.

60 год

Сакавік

7 сакавіка 1958г. – у в.Мнюта Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці нарадзіўся мастак-жывапісец Мацюшонак Эдуард Уладзіміравіч.

55 год

Лістапад

12 лістапада 1963г. – у в.Бязводнае Вілейскага раёна нарадзілася Маркусенка Людміла Мікалаеўна. Беларускі вучоны-эканаміст.

50 год

Красавік

З красавіка 1968г. – пачалося будаўніцтва Вілейска-Мінскай воднай сістэмы.

Снежань

13 снежня 1868г. – у Вілейцы нарадзіўсясавецкі вучоны ў галіне гідраўлікі і гідраэнергетыкі Есьман Іосіф Гаўрылавіч.

45 год

Вераснь

8 верасня 1973г. – у час будаўніцтва Вілейска-Мінскай воднай сістэмы перакрыта рака Вілія і ўтворана Вілейскае вадасховішча.

1973г. – пачаў працаваць завод “Зеніт” у г. Вілейка.

25 год

1993г. – адкрыта стаматалагічная паліклініка.

 20 год

Красавік

Красавік 1998г. – Пачалася эксплуатацыя першай чаргі Вілейскай гідраэлектрастанцыі.

15 год

2003г. – у в. Любань Вілейскага раёна пабудавана царква Собор Беларускіх Святых.

 

Каляндар памятных дат Вілейскага раёна на 2017 год

Падзеі:

545 год таму – першае ўпамінанне маёнтка Касцяневічы (1472 г.)

160 год таму – пачалася экспедыцыя Канстанціна Тышкевіча па рацэ Віліі (17 чэрвеня 1857 г.)

110 год таму – праз Вілейку праведзена чыгунка, пабудаваны чыгуначны вакзал (1907 г.)

160 год таму – асвячоны будынак турэмнага замка ў Вілейцы (15(27) студзеня 1857 г.), першая каменная пабудова ў горадзе, помнік архітэктуры. 55 год таму – выйшаў першы нумар газеты “Шлях перамогі” (1962 г.)

35 год таму – заснаваны Вілейскі краязнаўчы музей (30 ліпеня 1982 г.)

ХРАМЫ ВІЛЕЙШЧЫНЫ – ЮБІЛЕЙНЫЯ ДАТЫ:

135 год таму – 2 жніўня 1882 года ў в. Нарач асвячона царква святога прарока Іллі.

15 год таму – 28 жніўня 2002 года ў в. Бубны асвячона царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы.

20 год таму – 9 кастрычніка 1997 года ў Вілейцы асвячона царква ў імя свяціцеля Ціхана, Патрыярха Маскоўскага і ўсея Русі.

Людзі:

345 год – з дня нараджэння Піліпа ОРЛІКА (11(22) кастрычніка 1672 г., в Касута – 24.05.1742), віднага ўкраінскага дзяржаўнага дзеяча, гетмана Украіны і аўтара першай украінскай канстытуцыі.

100 год – з дня нараджэння МІРАНОВІЧА Яўгена Фёдаравіча (7.11. 1917, г.п. Смілавічы – 25.01.1980), Героя Сацыялістычнай Працы, дырэктара саўгаса “Любань”  імя 50-годдзя СССР (1961-1980).

120 год – з дня нараджэння ПАГУДА Фёдара Пахомавіча (18.02.1897, г. Вілейка – 12.03.1957), генерал-маёра, удзельніка трох войн.

80 год – з дня нараджэння БАРЫСА Сымона Вікенцьевіча (20.05.1937, в. Касічы), беларускага пісьменніка, этнографа і фалькларыста.

65 год – з дня нараджэння СЛАБОДЧЫКАВА Уладзіміра Іванавіча (21.04.1952, в. Даўгінава), беларускага скульптара.

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий