Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Водопьянова, 21. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Адказы на пытанні віктарыны «Кнігі і людзі”

124046042

Вось і прыйшоў час падводзіць вынікі віктарыны «Кнігі і людзі”, якая была прысвечана  Дню бібліятэк Беларусі і 70-годдзю  ДУК «Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Ганны Новік». На працягу верасня месяца дапытлівыя і кемлівыя жыхары горада і раёна розных прафесій і ўзростаў дасылалі на электронны адрас бібліятэкі  адказы на пытанні.Адказаў было атрымана шмат і вельмі розных. Аднак лепшымі  аказаліся  адказы ў Занкевіч Ганны Мікалаеўны, Пісарук Алены Алегаўны, Кажура Марына Іванаўны,Касач Алены Антонаўны,Адамовіч Людмілы Іосіфаўны, а таксама навучэнкі 7 «Б» класа ДУА «Вілейская гімназія № 1 “Логас” Рамановіч Яўгеніі і навучэнца 7 «А» класа ДУА «Сярэдняя школа №3 горада Вілейкі» Залеўскага Андрэя — удзельніка інтэлектуальнага гуртка «Хачу ўсё ведаць». Кожны адрасат падышоў творча да афармлення і напісання адказаў. Дасылаліся амаль што цэлыя “паэмы”, дзе ў поўнай меры даваліся адказы на пытанні. А вось, напрыклад, ў Залеўскага Андрэя  кожны адказ віктарыны суправаджаўся ілюстрацыямі. Прыемна адзначыць, што ёсць людзі, якім цікава не толькі прапанаваная форма работы, але і пошук правільных адказаў у кнігах, у інтэрнэце, выкарыстанне ўласных ведаў і г.д. Па выніках віктарыны ўдзельнікі будуць адзначаны дыпломамі і прызамі ад арганізатараў, а Яугенія і Андрэй яшчэ атрымаюць па сертыфікату на інтэлектуальны квэст “Падарожжа з кнігай па любімаму гораду”, які дасць магчымасць бясплатна прыняць удзел усяму класу ў захапляльнай гульні.Аб цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў віктарыны будзе паведамлена асабіста кожнаму ўдзельніку. Выказваем падзяку за актыўнасць і любоў да кнігі!

Адказы  на віктарыну “КНІГІ І ЛЮДЗІ”

1) У якім стагоддзі з’явілася кнігадрукаванне ў Беларусі?  (У XVI ст.)

2) Як звалі вынаходніка друкаванага станка і кнігадрукавання ў Еўропе? (Іаган Гутэнберг)

3) У якім горадзе была заснавана першая друкарня на тэрыторыі Беларусі? (Брэст)

4) Як называліся першадрукаваныя кнігі? (Инкунабулы)

5) Назва якога з духоўных твораў друку перакладаецца на беларускую мову як «кніга»? (Біблія)

6) Якая бібліятэка лічыцца самай буйной у Беларусі? (Нацыянальная бібліятэка)

7) Як звалі бібліятэкара патрыяршай бібліятэкі ў Канстанцінопалі, які разам з братам Мяфодзіем прыдумалі славянскую азбуку? (Кірыл)

8) У якім годзе была заснавана Беларуская дзяржаўная бібліятэка ім. У. Леніна (пазней Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь)? (15 верасня 1922 года)

9) Цэнтральны ўваход у Нацыянальную бібліятэку выкананы ў форме…  ( у форме расчыненай кнігі)

10) Калі адзначаецца Дзень бібліятэк у Беларусі? (15 верасня)

11) Хто з’яўляецца першадрукаром у Беларусі, і скульптура якога знакамітага сына полацкай зямлі знаходзіцца каля Нацыянальнай бібліятэкі?( Францыск Скарына)

12) Назавіце першую кнігу, якую выдаў Ф. Скарына? (“Псалтыр”)

13) У якім горадзе Ф. Скарына выдаў сваю першую кнігу? (1517)

14) У руцэ якой сусветназнакамітай статуі знаходзіцца кніга?

(Статуя Свабоды ў ЗША)

15) Як называўся культурна-асветніцкі пункт у беларускай вёсцы да пачатку 70-х гадоў? (Хата-чытальня)

16) Для чаго ў бібліятэках старажытнасці стаялі вёдры? (Для скруткаў)

17) Гэтую кніжачку ўпершыню выпусцілі ў 1682 годзе і прызначалася яна для прадаўцоў і пакупнікоў. А цяпер яе змесціва часта друкуецца на вокладках школьных сшыткаў, і яго на памяць ведае кожны цяперашні школьнік. Як мы гэта называем? (Табліца множання)

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий