29 студзеня 2016 года Крывасельская СБ і клуб правялі літаратурную вечарыну “Чалавек вялікай душы і таленту” (І. Шамякін), на якую былі запрошаны чытачы бібліятэкі і вучні 5-9-х класаў. Успаміны Івана Шамякіна агучылі бібліятэкар Крывасельскай СБ Ракецкая Л. М. і загадчыца клуба Шаблыка А. М., гучалі беларускія народныя песні, таксама была праведзена віктарына па творчасці пісьменніка. Прысутныя мелі магчымасць пазнаёміцца з цікавымі фактамі біяграфіі пісьменніка. Гледачам была прадстаўлена кніжная выстава твораў пісьменніка.
Літаратурная вечарына “Чалавек вялікай душы і таленту”
2 февраля, 2016 villib