Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Архивы за месяц Январь, 2016

М. Кузаўкіна “ЖЫВАЯ, СВЕТЛАЯ, ЗЯМНАЯ…” Да 100-годдзя з дня нараджэння Ганны Новік

АД АЎТАРА: Гэты нарыс пра Ганну Новік, нашу зямлячку,члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, увайшоў у кнігу “Вяртанне” – зборнік публіцыстыкі, выданне якога прымяркоўвалося да 60-годдзя раёнкі. Кніга была выдадзена тыражом усяго ў 500 экземпляраў і сёння ўжо стала свайго роду бібліяграфічнай рэдкасцю. Таму хочацца менавіта ў гэтыя сакавіцкія дні, калі мы будзем адзначаць 100 год з дня нараджэння найбольш яркай творчай асобы вілейскага краю, скіраваць увагу землякоў на тую нашу духоўную спадчыну,якой мы па-сапраўднаму можам ганарыцца. I запаліць сціплую свечку ў  алтары памяці нашчадкаў. Каб яе полымя ўскалыхнула душу і вярнула яе на нейкае імгненне да родных ваколіц. Бо такой самаахвярнай любоўю, якая палала ў кволым сэрцы паэткі, рэдка хварэюць смяротныя.

Не сакрэт, што ў былыя савецкія часы айчынная паэзія часам схілялася да кан’юктуршчыны, рыфмаваныя радкі прысвячаліся афіцыйным падзеям, датам, мройнаму камуністычнага заўтра, прывіду, які так і не набыў рэальныя абрысы. Не пазбегнула гэтага казённа-прымусовага ўхілу і Ганна Новік. Толькі ў адрозненне ад тых, хто борздзенька скінуў з сябе барвовае ўбранне пад віхурай палітычных ператрусаў, Ганна Новік да скону заставалася вернай сваім ідэйным перакананням. У хвіліны нашай апошняй сустрэчы яна была разгублена-узрушанай. Моўчкі ўзіралася ў пусты белы аркуш на пісьмовым стале. Прызналася, што не ведае, як цяпер будзе пісаць без таго ідэйнага стрыжня, на які, бы на звязваючую ніць, нанізваліся пацеркі-самародкі яе прыроднага таленту. Гэта была сапраўдная трагедыя моцнай асобы, у якой, насуперак яе волі, забралі ідэалы, нічога пакуль не прапанаваўшы ўзамен. Лягчэй тым, хто не мае перакананняў і ўспрымае жыццё ў кантэксце непазбежных рэалій. Цяжка таму, хто верыць.

Так здарылася, што сістэматызаваць у асобныя выданні сваю паэзію і празаічныя творы Ганна Новік не змагла. І першы яе прыжыццёвы паэтычны зборнік – “Мая Вілейшчына” выдадзены на фундатарскія сродкі. I, як напісана ў анатацыі, дзякуючы ініцыятыве і фінансавай падтрымцы дэпутата Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Варашніна. Кніга ўбачыла свет пры непасрэдным удзеле членаў літаратурнага аб’яднання пры Вілейскай гарадской бібліятэцы і яе колішняга дырэктара Раісы Соніч.

Яна паспела яшчэ патрымаць у руках гзта выданне, пагартаць яго старонкі з пахам свежай друкарскай фарбы. Хто не мае дачынення да кагорты творцашукальнікаў, той не зразумее, якая гэта асалода: бачыць аформленым па ўсіх нормах газетнага ці кніжнага дызайну некалі рукапісны варыянт тваіх творчых набыткаў.

Калі чалавек адыходзіць у вечнасць, спакваля пачынаюць забывацца яго аблічча, учынкі, голас… Але неўміручымі і непадуладнымі часу застаюцца радкі:

Не гавары,што ўсё міне,

Ніколі вечнасць не мінае…

Яе часціна – і ва мне,

Жывая,светлая,зямная.

«На паўднёву зелень гаю шмат пытанняў пасылаю. А там толькі вецер вые». Ганне Новік было ўсяго 24 гады, калі нарадзіліся гэтыя радкі. Цнатліва-самотныя, безнадзейна адчайныя. Якія толькі і могуць прыйсці ў галаву юнай дзяўчыне, якую засмактала багна палітычных пературбацый, захліснуўшых у той час прагнучы перадзелу свет. Гэта былі гады паміж 35-ым і 39-ым. Перыяд паміж смерцю маршалака Юзэфа Пілсудскага, пахаванага як нацыянальнага героя Польшчы… I – вызваленчым паходам Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь. Яна, заходняя, знаходзілася на мяжы дзвюх этнічных культур – польскай і беларускай, двух ладаў жыцця, састаўляючых нацыянальны менталітэт, урэшце – дзвюх сацыяльна-эканамічных фармацый.

Падзел гэты не насіў антаганістычны характар, ствараўся знешнімі абставінамі, а не гістарычнымі прадпасылкамі. Зусім побач, размежаваныя некалькімі дзясяткамі метраў прыгранічнай паласы, жылі землякі. I тут, і там нараджалі дзяцей, выхоўвалі іх у духу лепшых славянскіх традыцый, аралі зямлю Вось толькі формы ўласнасці былі розныя. I кожны мусіў прэтэндаваць на права вызначыцца ў прыярытэтах. Кожны з тых думаючых, неардынарных асоб, якімі, нібыта рэдкаю папараць-кветкай, бывае запальваецца ў моманты найвялікшага напружання духу, ніва Айчыны. Ганна Новік была адной з тых шукальнікаў. I ў прадмове да зборніка вершаў «Мая Вілейшчына» так расказвае аб сабе і тых часах, якія сфарміравалі ў ёй ідэйнага байца новай фармацыі:

 – У гарадах было шмат беспрацоўных, якія атрымлівалі грашовую дапамогу, а ў вёсках – шмат жабракоў… Польскія вайскоўцы, якія ўдзельнічалі ў вайне за Беларусь атрымалі лепшыя землі і называліся асаднікамі .Асаднікі не паспявалі апрацоўваць зямлю сваёй сілай і наймалі сялян. Жанчына-маці ў сям’і мела права толькі на сёмую частку маёмасці, а дзяўчаты – ніякіх правоў».

У такія часы Ганна Новік, дзяўчо з маленькай вёсачкі Варонічы, у якой ужо згадвалі  і настаўнікі, і землякі бескампрамісную накіраванасць учынкаў і думак, скончыла сямігодку. Спадзяючыся, што паступіць у гімназію:

«Аднак вучоба, ў гімназіі каштавала вёльмі дорага, і я звярнулася ў Віленскую ўніяцкую, дзе часам прымалі бясплатна. Але туды бралі католікаў, а маё праваслаўнае веравызнанне не падыходзіла. Я звярнулася з просьбай да куранецкага ксяндза, каб ён падрыхтаваў мяне каталічкай…».

Ганна Новік свядома пайшла на гэты рэлігійны кампраміс хутчэй за ўсё, таму, што сваё доўгае жыцце пражыла напачатку ваяўнічай, а пасля проста цярплівай атэісткай. І ва ўсіх творах слова «Бог» пісала з малой літары. Гэта ніколькі не шкодзіла развіццю і станаўленню гуманістычных пачаткаў у яе лірыцы, дзе тэма барацьбы за лепшую долю, ідэал якой яна сабе ўяўляла такім, а не іншым, займае адзін з вызначаных напрамкаў. У ёй акумуляваўся, падмацаваны ідэйнымі перакананнямі, асабісты вопыт паэткі. Набыты ў сям’і бацькоў-наймітаў, вымушаных. прадаваць сваю працу прыватнікам за лусту хлеба. Прычым, бацька Ганны не быў з тых недарэк-няўдачнікаў, якім сам лёс наканаваў жабрацтва. Рамяство яго; – кавальскае – па тых часах было запатрабавана. Але на тым крутым зломе гісторыі ўсё больш тапельцаў круцілася ля бяздоннага віру пад крыжам без надзеі. I многія згінулі ў ім. Але ж былі і тыя, хто выплылі. Хто, нырнуўшы ў слізкую каламуць, знайшоў у сабе сілы адхінуцца ад смуроднага дна. I ўдыхнуць паветра волі:

«Даўно змрок вячэрні ў цемрадзі згінуў,

Ноч чорная хмарай над полем вісіць.

Па хісткіх душою, родная краіна,

Жалобныя крэпы не будзем насіць.

Мы сотнямі станем на месца адзінак,

Зблуканых, чужых табе думкай, жыццём,

Згартуй нашы сілы, з’яднай іх, краіна,

Мы сцяг барацьбы над сабой панясём».

Ганну Новік польскія ўлады не любілі. Яна супрацьстаяла ім сваім адметным ладам думак, сваёй бачнай беларускасцю, імкненнем вырвацца за кола акрэсленай для сялянскіх дзяцей рысы інтэлектуальнай «аседласці».

У сваіх успамінах яна піша:

«Усе польскія настаўнікі насцярожана адносіліся да мяне. Так мая адукацыя спынілася на сямі класах… »

Далейшы асабісты вопыт – гэта лагер працы для беспрацоўнай моладзі ў Варшаве, дзе па розных спецыяльнасцях – у шавецкай, трыкатажнай, пашывачнай майстэрнях — працавала каля 200 дзяўчат. Пасля – арышт у чэрвені 1937 года, калі яна, разам з групай моладзі, паспрабавала ўцячы за мяжу ў Савецкі Саюз. Допыт у дэфінзіве, які стаў прычынай калецтва. А калі прыйшла Чырвоная Армія – Ганна Новік была абрана дэпутатам Народнага сходу. Ён праходзіў у Беластоку тры дні і вынес рашэнне далучыцца да Савецкай Беларусі.

Асабістае і агульначалавечае ў яе жыцці настолькі пераплецены, што іншым разам нараджаецца вярэдзячая свядомасць думка: а ці жыла калі-небудзь гэта самаахвярная жанчына для сябе? Апантаная ідэяй, яна прынесла ёй у ахвяру сваю маладосць. Недзе на скрыжаваннях палітычных віхур паспела выйсці замуж, нарадзіць дачку, страціць яе, маленькую. I далучыцца да партызан: хадзіць на заданні, удзельнічаць у налётах на нямецкія гарнізоны. Зноў жа мімаходзь, у ходзе нейкай аперацыі, сустрэцца з групай падрыўнікоў, пасланых з-за лініі фронту, у ёй знайсці мужа. I праляцець гаротнай зязюляй міма жаночага шчасця, назаўсёды захаваўшы ў памяці чатыры ваенныя моманты сустрэчы:

«3 трывожнаю надзеяй у душы

Цябе сюды чакала часу столькі.

Ён голас нават твой не заглушыў.

I рысы твару не змяніў ніколькі».

Ён вярнуўся з вайны. Пяць раненняў. Дзве кантузіі. Паспелі нарадзіць сына. I мужа – не стала…

У 1948 годзе ў Варонічах арганізаваўся калгас, і яго старшынёй абралі мяне. Гэта былі цяжкія гады, але патроху людзі спраўляліся са сваімі задачамі, У 1949 годзе бандыты напалі на старшыню Касцяневіцкага сельсавета, адабралі ў яго паляўнічую стрэльбу. Старшыню адразу знялі з работы, і сельсавет застаўся без кіраўніка… Дэпутаты выбралі старшынёй мяне,.. Пайшлі планы лесавывазкі, лесапавалу, і гэтай справай займаліся жанчыны.

Хоць прызнанне маё і не новае

I не з новых утворана слоў –

Я люблю цябе, поле жытнёвае,

Ціхі шэпат тваіх каласоў…

Яравыя даўно ўжо пакошаны,

Толькі лён у радках дзе-нідзе,

А ў душы маёй столькі харошага

Да сяла, да зямлі, да людзей”.

Напэўна, ніводзін айчынны паэт не ўклаў у свой радок столькі асабістага, інтымна-перажытага, адбалела завершанага. Яе паэзія ляжыць як бязмежны прасцяг узышоўшай руні. Там – гонкі зялёны сцебластой, там – выпаленая марозам пляміна.Тэорыю вершаскладання Ганна Новік вывучала не па падручніках. I ўсё ж яе аднагалосна ў 1960 годдзе прынялі ў саюз. пісьменнікаў. Ахвотна друкавалі яе ў «Полымі», побач з такімі літаратурнымі «кітамі», як Максім Танк, Пятрусь Броўка. Але не выйшла самастойным выданнем незакончаная аповесць “Другая сустрэча”. Пра яе яна ў сваіх успамінах, якія са слоў паэткі запісалі супрацоўніцы гарадской бібліятэкі, сказала так:

“Аповесць яшчэ не закончана. Не ведаю ці змагу яе скончыць. Але хачу спадзявацца…”

Ганна Новік ціха і светла пайшла з жыцця. На старасці гадоў атрымаўшы, нарэшце, гарадскую кватэру. Акружаная сябрамі. Адзіны сын яе раней за маці пакінуў гэты свет. Яна цягнулася да людзей. I тыя стараліся аберагчы яе свядомасць і нервы ад наступстваў ідэалагічнага землятрусу, што кінўў да падножжа знявечаных руін ідэй лёс цэлага пакалення.

«Калі віхура сённяшняга дня

I тых адкіне, з кім жыла дагэтуль,

I застануся, як калісь, адна.

На паўдарогі да абранай мэты –

Раскватаруйся ў маёй душы,

Займі сабой усе яе пакоі,

Пачуцце адзіноты заглушы,

Дапамажы забыцца пра такое –

Да роспачы, вядома, не дайду,

Хаця памылка і была вялікай.

I хто, скажы, прывёў сюды бяду?

Баюся думаць, хто яе наклікаў…»

Яна вытрымала яшчэ адзін удар лёсу. Як трымала да гэтага ўсе астатнія. I пакінула прыкметны след на паэтычным небасхіле Айчыны.

Марыя КУЗАЎКІНА

// Шлях перамогі. – 2014. – 22 сак.

Share

М. Кузаўкіна “ЖЫВАЯ. СВЕТЛАЯ. ЗЯМНАЯ”

Пра паэта не гавораць у мінулым часе. Пра Ганну Новік, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, нашу зямлячку, – не скажаш: яна была. Настолькі актуальная і дзейсная грамадзянская пазіцыя паэткі. Тая, што адлюстравана яе лірыкай. Немудрагелістай, шчырай, часамі да юначай наіўнасці. Крывавячай, як незагоеная рана.

Ганне Аляксееўне выпала жыць на зломе дзвюх ідэалагічных эпох. Першая выхавала ў ёй перакананні і асобу. Другая вывела на крыжовую дарогу спекуляцый прынцыпамі. I паставіла перад выбарам. Рынак ідэй бурліў: камуністы, аўтакраты, дэмакраты… Ганна Новік не стала ў гандлёвыя рады. Бо былі і ёсць людзі, што ўзняліся вышэй палітычных гульняў і не мяняюць свае ідэйныя перакананні, якімі бы ілюзорнымі яны не здаваліся, на рэальную важкасць тых жа дэпутацкіх мандатаў. Яны сумленна і светла жывуць. Іх не ўпікнуць з прычыны карыслівых мэт і ўчынкаў. Іх партыйныя білеты не заплямлены. I не хопіць сёння духоўных сіл у кагосьці з новых беларусаў, каб абвінаваціць гэтых людзей у ідэйнай недасканаласці. Цяжэй застацца сабой, чым, на хуткую руку перабудаваўшыся, змяніць светапогляд і жыць сярод прывідаў і ілюзій.

Падпольшчыца. Партызанка. Старшыня першага ў Варонічах калгаса, а пасля – мясцовага сельсавета. Памочнік начальніка палітаддзела МТС. У яе жыцці былі страты і боль. І была вялікая вера ў праўду і справядлівасць,

25 сакавіка Ганне Новік споўнілася б дзевяноста. 3 надрукаванага творчай спадчыны ў яе ёсць зборнік вершаў “Мая Вілейшчына”, выдадзены выдавецкай групай “Нэссі” па пратэкцыі былога дэпутата Вярхоўнага Савета рэспублікі Уладзіміра Варашніна. Ініцыятарам выдання выступіла літаратурнае аб’яднанне “Натхненне” пры гарадской бібліятэцы. Некалькі вершаў надрукавана ў калектыўным зборніку “Спатканне” – прадукту творчага супрацоўніцтва членаў аб’яднання і бібліятэкі. Проза Ганны Новік друкавалася на старонках часопіса “Полымя”. I вельмі многа прыжыццёвых публікацый пісьменніцы можна знайсці ў раённай газеце.

Між тым творчая спадчына Ганны Новік непараўнана багацейшая. Аўтарскае права на яе даверана гарадской бібліятэцы. Рукапісы ў самавыдавецкіх пераплётах стаяць на кніжных паліцах у кабінеце намесніка дырэктара цэнтральнай бібліятэчнйй сістэмы Раісы Соніч. Па сутнасці, яна пераняла гэты неацэнны скарб з рук паэткі. Скарб, у якім – гісторыя нашага краю, занатаваная таленавітым пяром летапісца – сведкі і ўдзельніка падзей.

Магчыма, мы ўжо адвыклі ад падобнай літаратуры. У кнігарнях – бестселлеры-аднадзёнкі, дэтэктывы-жахліўцы, практыкаванні ў палітычным словоблуддзі… Як пяшчотны матылёк апякае крыльцы, дакрануўшыся да начнога ліхтара, так сур’ёзная літаратура губляе сілы ў сутыкненні з безгустоўнымі запатрабаваннямі натоўпу. Тут у яе мінімальная канкурэнтаздольнасць. Бо нельга камерцыялізаваць мастацтва. Як і чалавечая душа, яно не мае цаны.

Але ёсць выдавецкі кошт выдання. У наступных выпусках, прысвечаных юбілею паэткі, мы раскажам аб тым, якой спадчынай у выглядзе творчага наследдзя Ганны Новік мы валодаем. I якую можам незваротна страціць.

Не гавары, што ўсё міне,

Ніколі вечнасць не мінае

Яе часцінка і ва мне

Жывая, светлая, зямная.

Так хочацца верыць у непераходзячы аптымізм гэтых яе паэтычных радкоў.

Марыя КУЗАЎКІНА

// Шлях перамогі. – 2004. – № 16.

Share

М. Кузаўкіна “Не гавары, што ўсё міне”

Выхад новага паэтычнаг зборніка заўсёды падэея, а калі гэта адбываецца ў правінцыі тым больш адметная. Бо не так проста (справа марудная і накладная) выдаць кніжку вершаў нават у сталіцы. Колькі іх, сшыткаў шчырай душэўнай споведзі, з напісанымі ад рукі вершыкамі, так і не дачакаліся свайго чытача.

Вось і ў Ганны Новік, вядомай на Вілейшчыне паэткі, амаль уся творчая спадчына – аддрукаваныя на машынцы аркушы, акуратна пераплеценыя ў некалькі кніг. I гэты, як кажуць, «самавыдат» – лісты з цёплымі, шчырымі, душэўнымі радкамі – займае пачэснае месца на адной з паліц гарадской бібліятэкі: так распарадзілася Ганна Новік у сваім завяшчанні. Бо не проста было для яе, жанчыны, здароўе якой падарвалі яшчэ ў маладосці засценкі польскай турмы, сістэматызаваць і падрыхтаваць гэта да выдання.

І ўсё ж паэтка пры жыцці ўбачыла частку сваіх вершаў, выдадзеных у друкарні. У зборніку “Спатканне”, падрыхтаваным да выдання бібліятэчнымі работнікамі сумесна з мясцовай інтэлегенцыяй. Так знайшла кароткае ўвасабленне ідэя, што ўзнікла падчас правядзення літаратурнай гасцёўні ў гарадской бібліятэцы.

Ужо нямоглай пашчасціла Ганне Новік патрымаць у руках і яе першы асабісты аўтарскі зборнік “Мая Вілейшчына”, гэтае шчырае людское прызнанне. А вось прэзентацыя кніжкі, што праходзіла ў рамках урачыстасцей, прысвечаных 50-гадоваму юбілею бібіліятэкі, адбылася ўжо без удзелу самабытнай паэткі, прынятай пры жыцці ў Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Аплаціў выданне кнігі дэпутат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, гарачы прыхільнік творчасці Ганны Новік, руплівец культурнага жыцця Вілейшчыны Уладзімір Варашнін.

…Дзяўчьшка ў ружова-белым вяночку. Кашулька срэбная, чысцюткая. Вочы светлыя, блакітныя, нібы васількі ў жыце, такой магла быць Ганначка, будучая паэтка.  Такой, ва ўсякім разе, увасоблена яна ў інсцэніроўцы народнага тэатра Вілейскага ГДК. Такой мусіць яна і быць, і застанецца ў памяці землякоў – сціплае дзяўчо з беларускай вёскі, што падзяліла з народам яго гістарычны пакутны шлях.

Марыя КУЗАЎКІНА

// Мінская праўда. – 1998. – 3 студз.

 

 

Share

М. Кузаўкіна “Мая Вілейшчына”

Мы ўжо неяк адвыклі ад падобнай літаратуры. Зайдзіце ў любую кнігарню. Баевікі, дэтэктывы, эротыка… А між тым ёсць і яна, яе вялікасць айчынная літаратура. Проста прабіцца ёй на кніжны рынак цяжкавата. Мінімальная канкурэнтаздольнасць. А калі гаворку несці не аб камерцыі, а аб нашай духоўнасці, тады ўсё становіцца на свае месцы. Паэтычны зборнік Ганны Новік, старэйшай паэтэсы Вілейшчыны, з нейкай асаблівай цеплынёю, са шчырай любоўю успрыняты грамадскасцю горада і раёна.

Выдадзены ён выдавецкай групай “Нэсі” па пратэкцыі дэпутата Вярхоўнага Савета Уладзіміра Варашніна. Ён – генеральны дырэктар акцыянернага таварыства “Інтэрмаркет”. Яго, скажам так, і фінансавае забеспячэнне.

Ініцыятарам выдання выступіла літаратурнае аб’яднанне пры Вілейскай гарадской бібліятэцы.

Ганне Новік сёння за восемдзесят. І калі б не было гэтай кнігі, яе творчы набытак адышоў бы ў нябыт. Многія так і не змаглі б даведацца, што жыве на свеце сціплая жанчына з паэтычнай душою, для якой жыццё – пазія і паэзія жыцця.

Яна піша ў прадмове да зборніка: “Вечарам мяне выклікалі да суддзі. Амаль нічога не пытаючыся, ён напісаў паліцэйскаму запіску і сказаў коратка: “У турму”. Так паэтка апісвае першы свой арышт за падпольную дзейнасць на тэрыторыі былой Заходняй Беларусі. І вось які водгук знаходзіць гэта ў паэзіі Ганны Новік:

Сонца бачу, але толькі ў сне,

І яно часамі мяне грэе.

Не турбуйся, мама, за мяне,

Я зусім нямнога пастарэю.

(“Ліст дадому”)

Паэзія неаддзельна ад жыцця.

“Нарадзілася я 25 сакавіка 1914 года ў горадзе Аўгустове Сувалкаўскай губерні (цяпер гэта Польшча). Мае бацькі родам з Вілейшчыны. бацька з Вароніч, маці – з Іжы… Калі пачалася Першая сусветная вайна, бацька працаваў малатабойцам у прыватніка каваля, а маці – прыходзячай работніцай у багатых сем’ях. Калі ў горадзе стала цяжка пражыць, бацька вырашыў паехаць дамоў на гаспадарку свайго бацькі…”.

Кожны радок прадмовы выпакутаваны і самой паэткай, і тымі людзьмі, якія абвострана ўспрынялі яе боль. Справа ў тым, што на старасці год Ганна Новік перанесла некалькі інсультаў, цяпер захаваўшы ясны розум і памяць, страціла сілу рук. работніцы гарадской бібліятэкі вырашылі занатаваць для нашчадкаў споведзь яе жыцця, дзе кожнае слова – ад сэрца, дзе кожны радок – глыбокая перакананасць у справядлівасці справы, якой служыла.

У маладосці маёй былі краты, былі і кайданы,

І таму я наручны гадзіннік зусім не нашу.

Бо раменьчык яго націскае заросшыя раны,

І мінулыя вобразы сэрца трывожаць душу.

Мы з табою прайшлі акупацыі, стогны і болі,

У ліхалецце вайны не здымалі з плячэй шынялёў.

На руінах дамоў, на згарэўшым і стоптаным полі

Аднаўлялі жыццё, каб квітнела, бурлілася зноў…

Такую цэльную натуру паэта і чалавека сёння цяжка сустрэць. Бо прынцыпы мяняюцца зараз ну акурат як мігценне святлафорных агнёў. Былыя камуністы сталі дэмакратамі, дэмакраты… Пераблыталіся праграмы, пазіцыі. Не намі сказана: палітыка – брудная справа, і робіцца яна бруднымі рукамі. Уся гісторыя развіцця чалавецтва  пераконвае нас у гэтым. Але адначасова і ў тым, што былі і ёсць людзі, якія стаялі і стаяць вышэй палітычных гульняў, якія не амяняюць сваю ідэйную перакананасць, якой бы ілюзорнай у вачах іншых яна не была, на важкасць дэпутатскага мандата. Яны сумленна і светла жылі. Іх не ўпікнуць з прычыны карысных мэт і ўчынкаў. Іх партыйныя білеты не заплямлены. Няўжо хтосьці сёння з “новых” беларусаў абвінаваціць гэтых абсыпаных белым інеем старыху нейкай ідэйнай няслушнасці і непрыстойнасці? Хто ж тады яны і ўсе мы якія на хуткую руку перабудаваўшыся, гэтак жа хутка змянілі свой светапогляд?

Падпольшчыца. партызанка. Старшыня першага створанага ў Варонічах калгаса, мясцовага сельсавета. Намеснік начальніка палітаддзела МТС…

Хай у сэрцы тлееца да скону

Маладосци вечнай пачуццё,

Хай квитнеюць травы і газоны,

Маладосць, сяброўства і жыццё.

На ранейшых літаратурных канонах паэтычныя творы падраздзяляліся на пэўныя цыклы: лірыка патрыятычная, грамадзянская, кахання і дружбы, падзел, вядома, умоўны. Паэзія Ганны Новік не ўвайшла ў школьныя падручнікі, яе абміналі сваёй увагай крытыкі… Паэтэса не дамагалася ніякіх высокіх трыбун. Пастаяннай для яе была раённая газета. Тут яе друкавалі, тут яна была нязменным кансультантам літаратурнага аб’яднання, без кроплі зайздрасці падтрымліваючы тых, у кім яна бачыла іскрынкі літаратурных здольнасцей. Цяжка гаварыць пра гэта ў прошлым часе, але сёння Ганна Новік з-за інваліднасці ўжо страціла сувязь з газетай. Жыве сціпла і адасоблена ў сваёй аднапакаёўцы, якую дзяржава выдзеліла ёй як ветэрану партыі, удзельніцы Вялікай Айчыннай вайны, члену Саюза пісьменнікаў.

Напэўна, штосьці ёсць да сёння,

Чаму ў гэткія гады

Лірычны верш, вясною поўны,

Харошы, свежы, малады?

Дык вось, у творчасці Ганны Новік лірыка і грамадзянскасць неаддзельныя. Як не аддзельныя лірычнае і гераічнае ў яе жыцці. Яна піша пра салодкі неспакой чакання сустрэчы (“Гадзіна чакання”), пра тугу несагрэтай восені (“Восеньскі роздум”), пра імклівы бег часу (“Калі спыняюся”). Нібыта ўсё сваё, затоенае, глыбока асабістае. Ды прарываецца раптам трывожным неспакоем:

Няўжо цяпер нічога не змагу?

І ні душы, ні сэрца не сагрэю?

Няўжо цяпер не адганю тугу?

І з лютаўскай не спраўлюся завеяй?

Прафесійны аналіз творчасці Ганны Новік пакінем для літаратуразнаўцаў. Для нас, чытачоў, важней сёння агульначалавечы сэнс яе паэзіі, простай, ненадуманай, зразумелай і даступнай кожнаму. Ні ў жыцці, ні ў творчасці паэтка не экспераментуе. Шляхі для самавыяўлення ў яе натуральныя, чалавечыя, правільныя.

І я пішу, смяюся і кахаю,

Іду, бягу, смяюся і  пяю,

Людзей, зямлю і неба абдымаю,

А наймацней – Вілейшчыну маю.

Няхай жа не слабеюць гэтыя абдымкі, няхай неадольна і пяшчотна песцяць нашу родную зямліну.

Марыя КУЗАЎКІНА

// Мінская праўда. – 1996. – 27 чэрв.

 

Share

М. Кузаўкіна “Барвовае лісце памяці”

Не за тое зусім, што калісьці

Непрыкметна мінула вясна,

Я сабрала барвовае лісце

Лістападам у вас ля акна…

Ён непрыўкметку прыходзіць, гэты час. Калі шапацяць пад нагамі апаўшыя лісты-гады, калі адзінокае сэрца стукае ў рытме апошняга адчайнага кахання. Раздзеленага – гэта рэдка. Часцей – заблытанага ў пачуццях, бядотнага, як шэрае птушаня, зляцеўшае з гнязда ў пошуку мройнага прывіду няздзейсненага парыву. Гэты парыў лейтматывам прыходзіць праз усю творчасць Ганны Новік. Славутай нашай зямлячкі, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, дзень нараджэння якой мы адзначылі б 25 сакавіка. Мы і адзначылі яго, сабраўшыся на творчую вечарыну, прысвечаную выхаду ў свет яе чарговага паэтычнага зборніка “Барвовае лісце”. Падзеі, якая, напэўна, усё ж ускалыхнула бессмяротную душу паэткі і там, за парогам вечнасці. У выставачнай зале краязнаўчага музея сабраліся тыя, хто асабіста ведаў Ганну Новік, любіў яе творчасць, захапляўся той нечалавечай самаахвярнасцю ў імя ідэі, якую гэта мужная жанчына пранесла праз усё сваё жыццё.

Не кожнаму наканавана ў жыцці такая вернасць. У ідэалах, каханні, дружбе, прывязанасці да бацькоўскіх каранёў. На жаль, імпэтны ў рытмах, зменлівы ў ацэнках падзей наш час, дыктуе сваю сістэму светаўспрыняцця. Бывае, нам даводзіцца ёй падпарадкавацца. Мяняць погляды, лад думак, сяброў, каханых… Пастаянства — прывілея цэльных і моцных натур. Такой і яна была і застаецца ў памяці сяброў.

Гэты зборнік – вынік працы блізкага ёй чалавека бібліятэкара гарадской бібліятэкі № 4 Раісы Соніч. Менавіта Раісе Пятроўне даверыла пісьменніца сваю літаратурную спадчыну. I не памылілася. У зборніка быў яшчэ адзін духоўны апякун – член Саюза пісьменнікаў Іван Іосіфавіч Лашутка. Імя яго сёння таксама належыць ужо вечнасці. Наталля Шнітко зрабіла камп’ютэрную апрацоўку кнігі.

Настальгічна-узнёслую атмасферу вечарыны стварыла музыка. Дуэт скрыпкі (Людміла Шагава) і гітары (Уладзімір Лапцік). На фоне якой арганічна, сціплым узорам каляровых ніцяў у аснове сатканага дывана, упляталіся вершы Ганны Новік. Іх прачыталі Таццяна Мікалаеўна Захарыч, Ала Сямёнаўна Зайцава, Ніна Мікалаеўна Гаўрылава, Людміла Дзмітрыеўна Івашкевіч, Любоў Дзмітрыеўна Міхайлава. Завяла залу жартаўлівымі імправізацыямі Дзіна Карлаўна Квяткевіч. Для кожнага з дэкламатараў паэзія Ганны Новік адметна асабістым успрыняццем, звязаным ці з то добрым знаёмствам, ці дружбай са слыннай зямлячкай.

Ганна Аляксееўна была чалавекам, які ўмеў дружыць і даражыць кожнай хвілінай, кожным сардэчным парывам праяўленай да сябе ўвагі. Пра гэта гаворыць Любоў Дзмітрыеўна Міхайлава: мы сябравалі да апошніх яе дзён…

Ала Сямёнаўна Зайцава далікатна прыадчыняе завесу сардэчнай тайны Ганны Новік. Нагадвае пра каханне, адзінае на ўсё жыццё, якое прарываецца ў вершах цнатлівым чаканнем сустрэчы, трывожна светлай надзеяй на ўзаемнасць:

Калі ласка, прайдзі са мною,

Больш не будзе такіх хвілін…

Чалавечае і зямное

Падзялі са мной,

на ўспамін…

Між тым інтымнасць – толькі адна, далёка не пераважаючая рыса ў творчасці Ганны Новік. Як справядліва заўважыў Мікалай Міхайлавіч Іваненка, ёсць у яе вершы высокалітаратурныя, напісаныя па ўсіх правілах вершаскладання. I ёсць просценькія, як сціплыя палявыя рамонкі на творчай ніве. Але менавіта апошнія найболын поўна раскрываюць душу аўтара. Зразумелыя, даходлівыя і шчырыя, яны і ўражваюць даступнасцю ўспрыняцця. Так сціплы вянок на галоўцы вясковай прыгажуні хвалюе больш, чым раскошная дыядэма ў прычосцы “глянцавай” фотамадэлі.

Да слёз уразіў прысутных успамін Людмілы Мікалаеўны Дзямідавай. Асабліва пялёстак цюльпана з некалі падоранага букета, які і сёння яна захоўвае як самы светлы напамінак аб дружбе і высокай чалавечай прывязанасці.                 ,

Людміла Мікалаеўна — сведка апошніх дзён Ганны Новік, расказала, наколькі востра перажывала тая трагедыю вялікай краіны, што стала для яе асабістай пакутаю і болем. Якая б яна была шчаслівая, каб убачыла сённяшнюю Беларусь. Тую, што ўступіла ў свае адраджэнне, што мае будучае, – разважае Людміла Мікалаеўна.

На вечарыне гучала шмат музыкі. Далучыўся да выканаўцаў вядомы на Вілейшчыне аўтар і выканаўца Уладзімір Цэнунін. I вечар памяці стаў урачыстым вечарам ушанавання тых нашых духоўных здабыткаў, які не губляе няўмольны час у прасторах вечнасці. Эфект прысутнасці самой паэткі стварала вядомая карціна вілейскага мастака Эдуарда Мацюшонка. Ганна Новік сярод жніўнай нівы кранае рукой спелыя каласы. Мастак занатаваў яе такой, якой яна і была ў жыцці: сціплай, замілаванай роднай зямлёй, з непакорлівымі пасмачкамі русявых валос, у афіцыйным гарнітуры. Яго яна ўмела носіць з годнасцю. Ён пасаваў ёй больш, чым некаторым – бальная сукенка. I па-свойму дапаўняў яе аблічча.

Жанчына, якая не разрывала свайго лёсу з лёсам Радзімы, якая і на прастору вясковай вуліцы выходзіла часам, як ідуць у бой. Ды і ўсё яе жыццё было змаганнем: спачатку – за кратамі польскай дыфензівы, пасля – сувязной партызанскага атрада. Кожным створаным радком яна сцвярджала свае ідэйныя перакананні і прымушала верыць у іх чытачоў.

Нямала час уклаў старання,

Пакуль мне стаць такой, як ёсць.

Ды не змяніў да непазнання,

Хоць перакрэсліў маладосць.

А з сэрцам справа не такая,

Хоць сівізна на галаве,

Пакуль стукоча то кахае,

Пакуль кахае то жыве.

Удала ўплялася ў канву вечарыны выступленне гурту народнай песні “Світанак”. Пранікнёна праспяваў “Край верасовы” Казімір Талстыка. Усхваляваў прысутных мелодыяй “Снегіроў” і адметным яе ўвасабленнем Сяргей Каркотка… А ў рэалізацыю задуманага сцэнарыя ўсю сілу сваёй творчай натуры ўклала вядучая Таццяна Захарыч.

Свяці і надалей, умацоўвай вераю душы, нязгасная зорка вілейскай зямлі.

Арганізатары дзякуюць за дапамогу гарадскі Палац культуры і асабіста метадыста Жану Барткевіч, а таксама Віктара Вейса і Галіну Тапчаеву.

Марыя КУЗАЎКІНА.

 

Share

М. Кузаўкіна “А ў душы маёй столькі харошага”

“На паўднёву зелень гаю шмат пытанняў пасылаю. А там толькі вецер вые”. Ганне Новік было ўсяго 24 гады, калі нарадзіліся гэтыя радкі. Цнатліва- самотныя, безнадзейна адчайныя. Якія толькі і могуць прыйсці ў галаву юнай дзяўчыне, якую засмактала багна палітычных пературбацый, захліснуўшых у той час прагнучы перадзелу свет. Гэта былі гады паміж 35-ым і 39-ым. Перыяд паміж смерцю маршалака Юзэфа Пілсудскага, пахаванага як нацыянальнага героя Польшчы І – вызваленчым паходам Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь. Яна, заходняя, знаходзілася на мяжы дзвюх этнічных культур – польскай і беларускай, двух састаўляючых нацыянальны менталітэт ладаў жыцця, урэшце дзвюх сацыяльна-эканамічных фармацый.”

Падзел гэты не насіў антаганістычны характар, ствараўся знешнімі абставінамі, а не гістарычнымі прадпасылкамі. Зусім побач, размежаваныя некалькімі дзесяткамі метраў прыгранічнай паласы, жылі землякі. I тут, і там нараджалі дзяцей, выхоўвалі іх у духу лепшых славянскіх традыцый, аралі зямлю… Вось толькі формы ўласнасці былі розныя. I кожны мусіў прэтэндаваць на права вызначыцца ў прыярытэтах. Кожны з тых думаючых, неардынарных асоб, якімі, нібыта рэдкаю папараць-кветкай, бывае запальваецца ў моманты найвялікшага напружанага духу, ніва Айчыны. Ганна Новік была адной з тых шукальнікаў. I ў прадмове да зборніка вершаў “Мая Вілейшчына” так расказвае аб сабе і тых часах, якія сфарміравалі ў ёй ідэйнага байца новай фармацыі:

У гарадах было шмат беспрацоўных, якія атрымлівалі грашовую дапамогу, а ў вёсках шмат жабракоў… Польскія вайскоўцы, якія ўдзельнічалі ў вайне за Беларусь, атрымалі лепшыя землі і называліся асаднікамі. Асаднікі не паспявалі апрацоўваць зямлю сваёй сілай і наймалі сялян. Жанчынамаці ў сям ‘і мела права толькі на сёмую частку маёмасці, а дзяўчаты – ніякіх правоў.

У такія часы Ганна Новік, дзяўчо з маленькай вёсачкі Варонічы, у якой ужо згадвалі і настаўнікі, і землякі бескампрамісную накіраванасць учынкаў і думак, скончыла сямігодку. Спадзяючыся, што паступіць у гімназію:

“Аднак вучоба ў гімназіі каштавала вельмі дорага, і я звярнулася ў Віленскую ўніяцкую, дзе часам прымалі бясплатна. Але туды бралі католікаў, а маё праваслаўнае веравызнанне не падыходзіла. Я звярнулася з просьбай да куранецкага ксяндза, каб ён падрыхтаваў мяне каталічкай…

Ганна Новік свядома пайшла на гэты рэлігійны кампраміс хутчэй за ўсё, таму, што сваё доўгае жыццё пражыла напачатку ваяўнічай, а пасля проста цярплівай атэісткай. I ва ўсіх творах слова “Бог” пісала з малой літары. Гэта ніколькі не шкодзіла развіццю і станаўленню гуманістычных пачаткаў у яе лірыцы, дзе тэма барацьбы за лепшую долю, ідэал якой яна сабе ўяўляла такім, а не іншым, займае адзін з вызначаных напрамкаў. У ёй акумуляваўся, падмацаваны ідэйнымі перакананнямі, асабісты вопыт паэткі. Набыты ў сям’і бацькоў-наймітаў, вымушаных прадаваць сваю працу прыватнікам за лусту хлеба. Прычым, бацька Ганны не быў з тых недарэк-няўдачнікаў, якім сам лёс наканаваў жабрацтва. Рамяство яго – кавальскае – па тых часах было запатрабавана. Але на тым крутым зломе гісторыі ўсё больш тапельцаў круцілася ля бяздоннага віру пад крыжам безнадзеі. I многія згінулі ў ім. Але ж былі і тыя, хто выплылі. Хто, нырнуўшы ў слізкую каламуць, знайшоў у сабе сілы адхінуцца ад смуроднага дна. I ўдыхнуць паветра волі:

“Даўно змрок вячэрні ў цемрадзі згінуў,

Ноч чорная хмарай над полем вісіць,

Па хісткіх душою, родная краіна,

Жалобныя крэпы не будзем насіць.

Мы сотнямі станем на месца адзінак,

Зблуканых, чужых табе думкай, жыццём,

Згартуй нашы сілы, з ‘яднай іх, краіна,

Мы сцяг барацьбы над сабой панясём”.

Ганну Новік польскія ўлады не любілі. Бо яна супрацьстаяла ім сваім адметным ладам думак, сваёй бачнай беларускасцю, імкненнем вырвацца за кола акрэсленай для сялянскіх дзяцей рысы інтэлектуальнай “аседласці”.

У сваіх успамінах яна піша: “Усе польскія настаўнікі насцярожана адносіліся да мяне. Так мая адукацыя спынілася на сямі класах…”

Далейшы асабісты вопыт – гэта лагер працы для беспрацоўнай моладзі ў Варшаве, дзе па розных спецыяльнасцях – у шавецкай, трыкатажнай, пашывачнай майстэрнях – працавала каля 200 дзяўчат. Пасля – арышт у чэрвені 1937 года, калі яна, разам з групай моладзі, паспрабавала ўцячы за мяжу ў Савецкі Саюз. Допыт у дэфінзіве, які стаў прычынай калецтва. А калі прыйшла Чырвоная Армія – Ганна Новік была абрана дэпутатам Народнага сходу. Ён праходзіў у Беластоку тры дні і вынес рашэнне далучыцца да Савецкай Беларусі.

Асабістае і агульначалавечае ў яе жыцці настолькі пераплецены, што іншым разам нараджаецца вярэдзячае свядомасць думка: а ці жыла калі-небудзь гэта самаахвярная жанчына для сябе? Апантаная ідэяй, яна прынесла ёй у ахвяру сваю маладосць. Недзе на скрыжаваннях палітычных віхур паспела выйсці замуж, нарадзіць дачку, страціць яе, маленькую. I далучыцца да партызан: хадзіць на заданні, удзельнічаць у налётах на нямецкія гарнізоны. Зноў жа мімаходзь, у ходзе нейкай аперацьіі, сустрэцца з групай падрыўнікоў, пасланых з-за лініі фронту, у ёй знайсці мужа. I праляцець гаротнай зязюляй міма жаночага шчасця, назаўсёды захаваўшы ў памяці чатыры ваенныя моманты сустрэчы:

“3 трывожнаю надзеяй у душы

Цябе сюды чакала часу столькі.

Ён голас нават твой не заглушыў.

I рысы твару не змяніў ніколькі”.

Ён вярнуўся з вайны. Пяць раненняў. Дзве кантузіі. Паспелі нарадзіць сына. I мужа – не стала…

“У 1948 годзе ў Варонічах арганізаваўся калгас, і яго старшынёй абралі мяне. Гэта былі цяжкія гады, але патроху людзі спраўляліся са сваімі задачамі. У 1949 годзе бандыты напалі на старшыню Касцяневіцкага сельсавета, адабралі ў яго паляўнічую стрэльбу. Старшыню адразу знялі з работы, і сельсавет застаўся без кіраўніка… Дэпутаты выбралі старшынёй мяне… Пайшлі планы лесавывазкі, лесапавалу, і гэтай справай займаліся жанчыны.

Хоць прызнанне маё і не новае

I не з новых утворана слоў

Я люблю цябе, поле жытнёвае,

Ціхі шэпат тваіх каласоў…

Яравыя даўно ўжо пакошаны,

Толькі лён у радках дзе-нідзе,

А ўдушы маей столькі харошага

Да сяла, да зямлі, да людзей”.

Напэўна, ніводзін айчынны паэт не ўклаў у свой радок столькі асабістага, інтымна-перажьггага, адбалела завершанага. Яе паэзія ляжыць як бязмежны прасцяг узышоўшай руні. Там – гонкі зялёны сцебластой, там – выпаленая марозам пляміна. Тэорыю вершаскладання Ганна Новік вывучала не па падручніках. I ўсё ж яе аднагалосна ў 1960 годзе прынялі ў саюз пісьменнікаў. Тады ж выйшаў першы зборнік “Мае вёсны”. Ахвотна друкавалі ў “Полымі”, побач з такімі літаратурнымі “кітамі”, як Максім Танк, Пятрусь Броўка. Але не выйшла самастойным выданнем незакончаная аповесць “Другая сустрэча”. Пра яе яна ў сваіх успамінах, якія са слоў паэткі запісалі супрацоўніцы гарадской бібліятэкі, сказала так:

“Аповесць яшчэ не закончана. Не ведаю, ці змагу яе скончыць. Але хачу спадзявацца…”

Ганна Новік ціха і светла пайшла з жыцця. На старасці гадоў атрымаўшы, нарэшце, гарадскую кватэру. Акружаная сябрамі. Адзіны сын яе раней за маці пакінуў гэты свет. Яна цягнулася да людзей. I тыя стараліся аберагчы яе свядомасць і нервы ад наступстваў ідэалагічнага землятрусу, што кінуў да падножжа знявечаных руін ідэй лёс цэлага пакалення.

“Калі віхура сённяшняга дня

I тых адкіне, з кім жыла дагэтуль,

I застануся, як калісь, адна,

На паўдарогі да абранай мэты –

Раскватаруйся ў маёй душы,

Займі сабой усе яе пакоі,

Пачуцце адзіноты заглушы,

Дапамажы забыцца пра такое –

Да роспачы, вядома, не дайду,

Хаця памылка і была вялікай.

I хто, скажы, прывёў сюды бяду?

Баюся думаць, хто яе наклікаў…”

Яна вытрымала яшчэ адзін удар лёсу. Як трымала да гэтага ўсе астатнія. І пакінула прыкметны след на паэтычным небасхіле Айчыны.

Марыя КУЗАЎКІНА

Share

Нас всех объединило одно – интерес к творчеству Клавдии Дубовик

В выставочном зале имени Никодима Силивановича состоялась презентация книги Клавдии Дубовик «Багданава – вёска нашага дзяцінства», организатором которой выступила районная центральная библиотека имени Анны Новик.

Среди приглашенных гостей было много известных ее  земляков, а также близких друзей и коллег. Среди них   Нина Жвалевская, Эдуард Матюшонок, Борис Манцевич, Виктор Кажуро.  Старший научный сотрудник краеведческого музея Ольга Колосова провела  заочную экскурсию по местам, которые описываются в книге. Презентация, наполненная множеством интересных фактов и фотографий о деревнях Богданово и Хаменцы, была тому доказательством.

Особенно душевную и тёплую обстановку этой творческой встрече придал народный  коллектив авторской песни «Эллегия», руководителем которого является Татьяна Захарич.

Не обошлось и без наград. Начальник отдела идеологической работы, культуры и по делам молодежи райисполкома Сергей Павловский вручил Клавдии Дубовик благодарность за развитие истории своего края. Еще перед презентацией книги Клавдия Ивановна гордо показала мне все свои имеющиеся грамоты и дипломы, поделилась воспоминаниями о каждом из них, призналась, что каждый ей по-своему дорог, сыграл определенную роль в жизни.

Как рассказала мне сама Клавдия Дубовик, особенно приятно было видеть в зале учеников Куренецкой средней школы. Оно и понятно, ведь именно с этого учебного заведения когда-то и начался жизненный и творческий путь Клавдии Ивановны. Уже потом было Рижское училище связи и факультет журналистики БГУ, но свои первые познания и выбор будущей профессии  маленькая девочка Клава получила и осуществила именно за школьной скамьёй в Куренце.

Сотрудники отдела обслуживания и информации районной библиотеки подготовили также книжную выставку «Мовай сэрца», где можно было познакомиться и с другими более ранними произведениями Клавдии Дубовик.

В завершении ведущие мероприятия Мария Бараховская и Анастасия Чечулина пожелали Клавдии Ивановне, чтоб рука всегда тянулась к перу, голова была полной идей, а сердце звало в дорогу удивительных историй: «Мы, библиотекари, как бы это банально не звучало, — посредники между книгами и читателями. Поэтому мы и дальше будем с радостью проводить презентации книг наших земляков, настраивать связь с литераторами, возвращать забытые имена».

Анастасия ЛЕОНОВИЧ

// Шлях перамогі. — 2016. — 27 студз. (№6)

Share

Прэзентацыя кнігі «Багданава — вёска нашага дзяцінства»

SAM_0036

 

Читать полностью >>>

Share

Январь 2016

001

011

008

87

ddd

003

004

002

005

006

007

Share

Новые поступления

4

Мюссо, Гийом. Я не могу без тебя/ Гийом Мюссо; [пер. с фр. Г. В. Шариковой]. – Москва: Эксмо, 2014. – 352 с. – (Романтика и страсть. Проза Гийома Мюссо).

Впервые на русском языке – бестселлер от Гийома Мюссо. «Я не могу без тебя» – история потери и обретения.

Судьба порой играет с нами, отнимая то, что мы больше всего ценим. И только спустя годы мы понимаем, что потери нужны для того, чтобы больше ценить мгновения, проведённые с теми, кого мы любим.

Когда-то давно полицейский мартен Богом был влюблён в девушку по имени Габриель. Но она исчезла из его жизни, и он был уверен, что навсегда. Теперь у него не осталось ничего, кроме работы. Мартен настоящий профи в своём деле, и найти дерзкого преступника Арчибальда Маклейна – для него дело чести.

Изучая личное дело преступника, Мартен делает открытие, которое всё меняет: у них с Маклейном много общего и прежде всего – отнятая любовь. Но самое главное – они любят одну и ту же женщину, только по-разному…

10 Леман, Валерия. Шекспир должен умереть: роман/ Валерия Леман. – Москва: Эксмо, 2014. – 320 с. – (Детектив-событие).

Поездка Алена и Сони в Англию наполнена поистине шекспировскими страстями. Там их поджидает извечная ревность: Соне подмигивает незнакомый красавчик, приводя Алена в бешенство, а муар-Петрухину бросается на шею подруга юности…

Художнице Соне городок Урвик порекомендовали в качестве места отдыха. Рыцарские турниры, дивные сонеты Шекспира… И даже таинственный и вполне современный убийца выдерживает стиль мрачного Средневековья…

Профессора-шекспироведа Ната Хатвелла за несколько дней пытались убить трижды. Кто злодей и почему так некстати ошибается, в этом разбираются английская полиция и русский детектив Ален Муар-Петрухин…

Великий Шекспир писал о любви и ревности, о смерти и вечности, о том, что всё вокруг лишь театр, а люди в нём актёры. И на сцене жизни часто разыгрываются самые настоящие трагедии…

001 Метлицкая, Мария. А жизнь была совсем хорошая…: сборник/ Мария Метлицкая. – Москва: Эксмо, 2014. – 352 с. – (За чужими окнами. Проза М. Метлицкой и А. Борисовой).

Годы, которые принято называть «эпохой застоя», для многих были годами молодости, когда казалось, что всё впереди, всё по плечу.

Иван и Ольга, люди простые и честные, были уверены, что всё ясно: живи, работай, и будет тебе счастье и уважение.

Но не суждено было Ивану и Ольге наслаждаться этой простой и честной жизнью, потому что такая жизнь оказалась не по нраву их дочерям.

Иван не мог понять, где ошибся, в какой момент сделал что-то не так: недоглядел, пока его девочки пошли по кривой дороге. Во всём, что случилось, он винил только себя. Что ж, кто виноват, тому и исправлять ошибки. И Иван принял решение…

123 Гармаш-Роффе, Т. В. Силы небесные, силы земные: роман/ Татьяна Гармаш-Роффе. – М.: Эксмо, 2014. – 352 с.

Когда Лие удалось сбежать от напавшего на неё насильника, она даже не представляла, как ей повезло: ведь за ним числятся уже три труппа! После этого жуткого происшествие жизнь, однако, Лие улыбнулась. Во-первых, она встретила Феликса, свою будущую любовь. Во-вторых, на неё, реставратора антикварной мебели, вдруг посыпались дорогие заказы. Ну и в-третьих, она познакомилась с «милым чудиком», – с геем, ставшим не только щедрым клиентом, но и её лучшей «подружкой». Жизнь казалось безоблачной. Лие и в голову не могло прийти, что всё вокруг происходит по плану маньяка и манипулятора, где ей уготована роль невесты… Только Феликс подозревает неладное – но Лия ему не верит, запутываясь в сетях маньяка всё больше. И тогда Феликс обращается к частному детективу Алексею Кисанову. Кис берётся за расследование, хотя в этом денег нет ни одного факта, ни одной улики. Ведь план маньяка – само совершенство…

2 Метлицкая, Мария. Её последний герой: роман/ Мария Метлицкая. – Москва: Эксмо, 2014. – 320 с. – (За чужими окнами. Проза М. Метлицкой и А. Борисовой).

Илья Городецкий. Бывшая легенда отечественного кинематографа. Бывший покоритель дамских сердец. Бывшая звезда. До встречи с Анной он был уверен, что у него всё в прошлом. И Анна, пока не узнала Илью, не сомневалась, что личное счастье ей не светит: нет на свете мужчины, с которым она хотела бы засыпать и просыпаться, ездить к морю, делить радости и беды. Она пришла к нему, чтобы взять интервью, и осталась навсегда. Интервью стало книгой – книгой жизни известного режиссёра. Жизни, где были взлёты и падения, любовь и предательство и даже подлость. А в финале – награда: Анна, последняя любовь последнего героя.

8 Литвинова, Анна Витальевна. Многие знания – многие печали; Вне времени, вне игры: повести/ Анна и Сергей Литвиновы. – Москва: Эксмо, 2014. – 320 с.

«Многие знания – многие печали»

Лидия… Художник Кирилл Баринов давно забыл о ней, ведь их короткий роман закончился, когда они были студентами. Но странные пугающие события заставили его вспомнить о временах своей юности: Баринов случайно узнал, что его институтские друзья не так давно умерли… Опасаясь за свою жизнь, Кирилл обратился к экстрасенсу Алексею Данилову. Выслушав сбивчивый рассказ клиента, Данилов сразу догадался: потусторонние силу тут не при чём. Есть человек. Который не просто пожелал зла старым товарищам Баринова – он убил их, пусть и не своими руками. Рядом с каждым из них незадолго до гибели оказывалась женщина, и Алексей понял: он должен отыскать бывшую возлюбленную художника…

«Вне времени, вне игры»

Игорь Сырцов считал себя баловнем судьбы. В восемнадцать лет стать центрфорвардом футбольной сборной! Пареньку, ещё совсем недавно гонявшему мяч на стадионе провинциального городка, и не снилось так высоко взлететь! И так быстро упасть с олимпа… Неизвестные избили его прямо в центре Москвы, Сырцов чудом остался жив… Варвара Кононова неохотно взялась за это дело – футбол она никогда не любила. Ясно было одно: нападение было тщательно спланировано. Но кому помешала восходящая звезда и надежда российского футбола? Придётся Варваре отправляться в городок, откуда приехал Игорь, – именно туда ведут следу этого непонятного и совершенно нелогичного преступления. А напарником Вари стал столичный журналист Андрей Тверской, юный и горячий…

1234 Маринина, Александра. Ангелы на льду не выживают: роман в 2 т. Т. 2/ Александра Маринина. – Москва: Эксмо, 2014. – 352 с. – (А. Маринина. Больше чем детектив).

Прыжок. Ещё прыжок. Холодная сталь коньков молнией рассекает голубой лёд…  Фигурное катание – красивый и изящный спорт. Миллионы людей с замиранием сердца внимают выступлениям наших фигуристов.

И вот в этот сказочной мир тенью врывается жестокое убийство. Застрелен Михаил Валентинович Болтенков – тренер высшей категории, человек-легенда, мастер, взрастивший не одного чемпиона. Тело обнаружено у дома коллеги Валерия Ламзина. Свидетели подтверждают: тренеры встречались перед убийством, они ругались и угрожали друг другу… Дело, как говорится «в шляпе». Но у Насти Каменской и её друзей с Петровки – Антона Сташиса и Романа Дзюбы – своё мнение на этот счёт. Им открывается правда о бесчеловечности и цинизме, пропитавших голубой лёд. Лёд, на котором ангелы не выживают…

9 Трауб, Маша. Соня и Александра/ Маша Трауб. – Москва: Эксмо, 2014. – 288 с. – (Проза Маши Трауб).

Как вы думаете, можно ли приготовить салат из двадцати ингредиентов, который способен вернуть радость жизни? Вы верите в то, что пожилой мужчина может быть домовым, хранителем места? Вы можете представить, что случайно сказанное слово, сплетня, пущенная без всякого умысла, может изменить всю жизнь? Я верю. Этот роман о том, что главное действие разворачивается в нашей душе. А мысли заменяют произнесённые вслух слова.

7 Володарская, О. каждый день как последний: роман/ Ольга Володарская. – М.: Эксмо, 2014. – 320 с. – (Нет запретных тем. Детективные романы О. Володарской).

Они были такими разными… Люди, которых сделал своими пленниками маньяк, скрывавший лицо. Путешественник, мать-одиночка, скульптор, мажор, мошенник, экономист и содержанка – что могло объединять их, кроме уготованной участи? Одного из пленников похититель убил на глазах у других, а у второго вырезал на теле таинственный символ. Остальных он тоже приговорил к смерти, но…

Им удалось бежать! Только спасёт ли их это? Маньяк остался на свободе, и планы его не изменились. Спустя несколько дней он добрался до бывшего пленника и перерезал ему горло. Теперь их осталось пятеро…

5 Устинова, Татьяна Витальевна. Ковчег Марка: роман/ Татьяна Устинова. – Москва: Эксмо, 2015. – 320 с. –  (Первая среди лучших).

Буран застигает в горах приполярного Урала группу плохо подготовленных туристов, собравшихся в поход «по Интернету». Алла понимает, что группа находится на краю гибели. У них раненый, и перевал им никак не одолеть. Смерть, страшная, бессмысленная, обдает их всех ледяным дыханием.

Замерзающую группу находит Марк Ледогоров и провожает на таёжный кордон, больше похожий на ковчег. Вроде бы свершилось чудо, все спасены, но… кто такой этот Марк Ледогоров? Что он здесь делает? Почему он стреляет как снайпер, его кордон – или ковчег! – не найти ни на одной карте, а в глухом таёжном лесу проложена укатанная лыжня?

Когда на кордоне происходит загадочное и необъяснимое убийство, дело окончательно запутывается. Марк Ледогоров уверен: все члены туристической группы ему лгут. С какой целью? Кто из них оказался здесь не случайно? Марку и его другу Павлу предстоит не только разгадать страшную тайну, но и разобраться в себе, найти любовь и обрести спасение – ковчег ведь и был придуман для того, чтобы спастись!…

Share