19 лютага, напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, які штогод адзначаецца 21 лютага, бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыіі ДУК «Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Г. Новік» Місюль М.М. правяла для выхаванцаў ДУ «Вілейскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» гадзіну роднай мовы пад назвай «Гэта мова твая і мая».
Падчас мерапрыемства ўдзельнікі ўвесь час з задавальненнем размаўлялі на беларускай мове: чыталі вершы, адгадвалі загадкі, перакладалі словы і словазлучэнні з рускай мовы на беларускую, успаміналі прыказкі і прымаўкі нашага народа, паказаўшы сябе добрымі знаўцамі беларускага фальклору, а напрыканцы паўдзельнічалі ў пазнавальнай віктарыне «Старонкі мінулага і сучаснага».
Скончылася мерапрыемства паэтычнымі радкамі з верша беларускай паэткі Лёлі Багдановіч:
Давайце не цурацца роднай мовы,
Заўжды на мове роднай размаўляць,
Бо хіба ёсць пяшчотней што, чым словы,
Якія з вуснаў матчыных гучаць.

19 февраля, 2026
villib 

Опубликовано в рубрике 


























