У Людвіноўскай сельская інтэгрыраванай бібліятэцы праводзіцца акцыя “Разам з сябрам – у бібліятэку”.
Ёсць ужо і першыя вынікі. Да яе далучылася 6 чалавек. Напрыклад, Аляксандр Зяновіч, вучань 3 класа УА “Людвіноўская сярэдняя школа”да сяброўства з бібліятэкай прыцягнуў сваю маму. І цяпер ён забяспечвае яе новымі бібліятэчнымі часопісамі. А Яўген Яфімаў, таксама вучань 3 класа, жыхар вёскі Касцяневічы, запісаў сваю маленькую сястрычку, вучаніцу 1 класа. Яўген наогул вельмі актыўны чытач, пераможца Праграмы летняга чытання- 2015 аж у 3 намінацыях, кніганоша для сваёй матулі.
Лідыруюць за 3 першых месяцы вучаніца 2 класа Дамініка Ліпніцкая, якая запісала адразу дваіх, сваю цёцю і дваюрадную сястру, і Варвара Мяховіч, вучаніца 5 класа, якая запрасіла сваіх прабабулю і прадзядулю. І цяпер яны з прыемнасцю чытаюць часопісы, якія яна ім прыносіць.
Вялікі дзякуй ўсім , хто адгукнуўся на наш зварот! Запрашаем да ўдзелу ў акцыі ўсіх жадаючых.
Вас чакаюць сусрэчы з новымі цікавымі кнігамі і часопісамі.
