24 кастрычніка ў Шылавіцкай сельскай бібліятэцы прайшла пазнавальная віктарына «Вілейшчына – мая Радзіма». На мерапрыемстве сабраліся юныя чытачы, каб праверыць, наколькі добра яны ведаюць родны край, і, як высветлілася, ведаюць яны нямала.
Пытанні былі самымі рознымі – ад геаграфіі да гісторыі. Школьнікі называлі самыя высокія і самыя нізкія пункты Вілейскага раёна, успаміналі зніклыя вёскі і год узвядзення Вілейска-Мінскай воднай сістэмы. Асобны блок быў прысвечаны гістарычным падзеям – Першай і Другой сусветным войнам, Героям Савецкага Саюза, партызанам. Не забыліся ўдзельнікі і пра знакамітых людзей – мастакоў, навукоўцаў і пісьменнікаў, чыё жыццё і творчасць звязаны з Вілейшчынай. Усяго ў віктарыне прагучала 34 пытанні.
Атмасфера была спаборніцкай, але добразычлівай: дзеці актыўна адказвалі, спрачаліся і разам знаходзілі правільныя рашэнні. Мерапрыемства вельмі спадабалася дзецям і выклікала ў іх жаданне яшчэ больш даведацца пра гісторыю і культуру Вілейшчыны.

27 октября, 2026
villib 

Опубликовано в рубрике 


























