З мэтай папулярызацыі нацыянальнай культуры і прыцягнення ўвагі да беларускамоўнага чытання ў Вязынскай сельскай інтаграванай бібліятэцы арганізавана разгорнутая кніжная экспазіцыя.
Выстава падзелена на дзве тэматычныя зоны. Галоўным цэнтрам увагі стаў арт-аб’ект (стэлаж-лесвіца), на якім аформлена выстава сучаснай прозы «Адкрываем сваё: сузор’е сучаснай беларускай кнігі». Яна пазнаёміць наведвальнікаў з творчасцю актуальных беларускіх аўтараў і прадэманструе новыя тэндэнцыі і дынаміку развіцця айчыннага кнігавыдання.
Побач, у камфортнай зоне на падаконніку, размясцілася адкрытая паліца «Чытаем на роднай мове!», дзе сабраны кнігі розных жанраў выключна на беларускай мове. Такі фармат лакацыі дазваляе стварыць атмасферу ўтульнасці і робіць акцэнт на прыгажосці і мілагучнасці роднага слова.
Запрашаем усіх наведаць бібліятэку і адкрыць для сябе новыя старонкі сучаснай беларускай літаратуры!

23 октября, 2026
villib 

Опубликовано в рубрике 


























