21 кастрычніка ў Вязынскай сельскай інтаграванай бібліятэцы адбылося літаратурнае падарожжа, прымеркаванае да 105-годдзя з дня нараджэння вядомага беларускага дзіцячага пісьменніка Івана Андрэевіча Муравейкі, пад назвай «Казкі і прыдумкі дзядулі Івана», якое наведалі выхаванцы дзіцячага сада. Мерапрыемства было праведзена бібліятэкарам у форме інтэрактыўнай гульні-вандроўкі.
Дзеці ў гульнявой форме пазнаёміліся з творчасцю пісьменніка, даведаліся пра яго цікавае «мурашынае» прозвішча і адправіліся ў падарожжа па старонках кніг аўтара.
Праграма спалучыла розныя віды дзейнасці:
- чытанне-імітацыю паводле вясёлых вершаў «Я сама» і «Як завуць казу?»;
- рухомую фізкультхвілінку «Восенню ў садзе» з элементамі збору яблыкаў;
- загадкі ад «Вясёлага шчупака»;
- творчую хвілінку (размалёўка вяселага мураша на памяць).
Мерапрыемства было накіравана на развіццё цікавасці да беларускай кнігі, роднага слова і беражлівых адносін да прыроды.

21 октября, 2026
villib 





Опубликовано в рубрике 


























