Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Водопьянова, 21.
Тел. (8-01771) 5-56-56 E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Моўныя скарбы Радзімы

24 верасня ў Чурлёнскай сельскай інтэграванай бібліятэцы адбылося захапляльнае падарожжа «Моўныя скарбы Радзімы». Бібліятэкар Пашкевіч М.У. запрасіла навучэнцаў ДУА «Чурлёнская сярэдняя школа» ў цудоўны свет роднага слова.

Падчас мерапрыемства ўдзельнікі адкрылі для сябе мілагучнасць беларускай мовы. Дзеці пазнаёміліся з унікальнымі моўнымі выразамі і словамі, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне менавіта ў нашай мясцовасці. Кожны змог адчуць прыгажосць і багацце роднай мовы, яе непаўторнасць і жывую связь з гісторыяй і традыцыямі нашага краю.

Падарожжа стала сапраўдным святам слова, якое аб’ядноўвае пакаленні і захоўвае духоўную спадчыну роднага куточка.

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий