24 верасня для выхаванцаў Вілейскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прайшла літаратурная гадзіна пад назвай «Свет загадак і міфаў», якую правяла бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі раённай цэнтральнай бібліятэкі Камінская Т.Т.
Падчас мерапрыемства ўдзельнікі разглядалі падрыхтаваныя бібліятэкарам ілюстрацыі міфалагічных істот Беларусі, выяўлялі іх характэрныя прыкметы і асаблівасці, параўноўвалі найбольш падобных з іх. Аўтарскія характарыстыкі і апісанні ў прапанаваных кнігах сталі дапаўненнем да ілюстрацый.
Сустрэча прайшла ў цёплай, добразычлівай атмасферы, падарыла прысутным новыя веды пра багатую міфалагічную спадчыну Беларусі і добры настрой.

28 сентября, 2026
villib 
Опубликовано в рубрике 


























