Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Водопьянова, 21.
Тел. (8-01771) 5-56-56 E-mail: biblio@vileyka.gov.by

«Дажынкі – 2026» у Любані

26 верасня аграгарадок Любань гасцінна расчыніў дзверы для галоўнага свята восені – раённага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі – 2026». Гэта яркая падзея сабрала разам тых, хто сваёй нялёгкай працай штодзённа ўмацоўвае дабрабыт роднай зямлі.

Не засталася ў баку ад урачыстасцей і ДУК «Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Г. Новік». Бібліятэкары падрыхтавалі для гасцей і ўдзельнікаў свята ўнікальную  бібліятэчную пляцоўку пад назвай «Слава хлебу на стале!» з каляровай фотазонай «Шчодрая гаспадыня».

Для ўсіх ахвотных былі арганізаваны разнастайныя актыўнасці. Тут кожны мог не толькі адпачыць, але і праверыць свае веды, далучыцца да народных традыцый і проста цікава правесці час. Інтэрактыўная гульня «Ураджайны марафон» дазволіла дарослым і дзецям пазмагацца ў веданні сельскагаспадарчых культур, аматараў галаваломак чакаў філворд «Хлебны» і займальнае лато «Было – стала», а экскурс-падарожжа «Ад печы да парога» пазнаёміла з традыцыямі беларускага побыту. Пазнавальная віктарына «Таямніцы беларускай хаты» дапамагла наведвальнікам пляцоўкі ўспомніць народныя звычаі і абрады, а бяспройгрышная латэрэя падарыла кожнаму ўдзельніку прыемны сувенір на памяць.

Актыўны ўдзел у свяце прыняла і бібліятэкар Даўгінаўскай сельскай інтэграванай бібліятэкі Лісіца І.П. разам з супрацоўнікамі філіяла «Даўгінаўскі сельскі Дом культуры». Яна прапанавала гасцям фестывалю віктарыну «Таямніцы сонечнай кветкі», дзе кожны мог сарваць загадку і атрымаць цукерку за правільны адказ.

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий