15 верасня ў Даўгінаўскай сельскай інтэграванай бібліятэцы прайшоў урок пазакласнага чытання пад назвай «У каго веды – у таго сіла» для вучняў 2-га класа Даўгінаўскай сярэдняй школы імя У.І. Слабодчыкава. Мерапрыемства было прымеркавана да Дня бібліятэк Беларусі, які штогод адзначаецца 15 верасня.
Сустрэча пачалася з гутаркі пра значэнне бібліятэк у жыцці чалавека. Дзеці даведаліся пра Нацыянальную бібліятэку Беларусі, яе багацце і ролю ў захаванні культурнай спадчыны. Асаблівую цікавасць выклікаў дзіцячы часопіс «Вясёлка»: кожны вучань атрымаў нумар выдання і з задавальненнем прачытаў уголас верш або невялікі ўрывак. Потым удзельнікі ўзяліся за працу з энцыклапедыямі: ім было прапанавана заданне – знайсці цікавы факт пра жывёл і птушак. Юныя чытачы з азартам шукалі незвычайныя звесткі і дзяліліся імі адно з адным.
Напрыканцы вучні разам з бібліятэкарам Лісіцай І.П. абмеркавалі прыказку «У каго веды – у таго сіла» і зрабілі выснову: веды – гэта наша сапраўдная сіла, а бібліятэка – дом, дзе гэтая сіла нараджаецца і расце.

18 сентября, 2026
villib 
Опубликовано в рубрике 


























