3 верасня ў Партызанскай сельскай інтэграванай бібліятэцы для вучняў ДУА «Залеская сярэдняя школа Вілейскага раёна» прайшла пазнавальная віктарына «Магутная родная мова», прысвечаная Дню беларускага пісьменства, які штогод адзначаецца ў першую нядзелю верасня.
Падчас мерапрыемства юныя чытачы адправіліся ў займальнае падарожжа па старонках беларускай літаратуры. Яна пазнаёміліся з творчасцю класікаў – Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, ўзгадалі сучасных аўтараў, чые кнігі займаюць пачэснае месца на паліцах бібліятэкі, а таксама паразважалі пра багацце і мілагучнасць беларускай мовы. А праверыць свае веды ў галіне мовазнаўства дапамагла цікавая віктарына.
Мерапрыемства прайшло ў цёплай і добразычлівай атмасферы і яшчэ раз пацвердзіла, што беларуская мова – гэта жывая спадчына, якая аб’ядноўвае пакаленні.

7 сентября, 2026
villib 

Опубликовано в рубрике 


























