8 ліпеня, у самы час цвіцення ліп, бібліятэкар Чурлёнскай сельскай інтэграванай бібліятэкі Пашкевіч М.У. запрасіла выхаванцаў школьнага аздараўленчага лагера «Непаседы» Чурлёнскай сярэдняй школы на знаёмства з лекавымі травамі пад назвай «Край свой родны абыйду, скарбы розныя знайду».
Ужо 11 гадоў Марына Уладзіміраўна традыцыйна праводзіць сустрэчы, прысвечаныя лекавым травам, і сёлетні год не стаў выключэннем. Праўда, гэтым разам праграма была крыху падкарэктавана: бібліятэкар загадзя сама сабрала зёлкі і прынесла іх у бібліятэку. Дзеці з цікавасцю разглядалі квяцістыя букеты, слухалі назвы раслін і даведваліся, ад якіх хвароб яны дапамагаюць.
Напрыканцы сустрэчы кожны атрымаў па букеціку зёлак, каб дома пачаставаць бацькоў духмянай гарбатай. Такія мерапрыемствы не толькі вучаць любові да роднай зямлі, але і дапамагаюць перадаць з пакалення ў пакаленне каштоўныя веды аб прыродных скарбах, якія растуць побач з намі.

10 июля, 2026
villib 




Опубликовано в рубрике 


























