7 ліпеня ў Куранецкай сельскай інтэграванай бібліятэцы для юных чытачоў прайшла прэзентацыя кніжнай выставы пад сімвалічнай назвай «Бачу Беларусь такой». Галоўная мэта мерапрыемства – не проста пазнаёміць з кнігамі, а дапамагчы падрастаючаму пакаленню ўбачыць прыгажосць і веліч сваёй краіны, выклікаць цікавасць да яе глыбокага пазнання, выхаваць пачуццё гонару за Радзіму.
На выставе была прадстаўлена літаратура, якая адкрывае краіну з розных бакоў. Сярод іх – кніга Дубінінай Д.Н. «С чего начинается моя Беларусь», якая кранае самыя пяшчотныя струны душы, зборнікі «Наша Беларусь», «Буслава айчына», «Страна, в которой я живу» і шэраг іншых выданняў, поўных любові да родных мясцін. Праз кнігі дзяўчынкі і хлопчыкі здзейснілі завочнае падарожжа па славутых мясцінах, даведаліся пра легенды і традыцыі, якія робяць нашу краіну такой асаблівай.
Сустрэча прайшла ў цёплай атмасферы і яшчэ раз нагадала прысутным: каб любіць свой край, трэба яго ведаць.

8 июля, 2026
villib 
Опубликовано в рубрике 


























