2 ліпеня на тэрыторыі Вілейскай гімназіі № 1 «Логас» разгарнулася маштабная выстава «Строим историю вместе», прымеркаваная да 80-годдзя Вілейскага раёна, дзе свае дасягненні прадставілі мясцовыя прадпрыемствы і арганізацыі. Сярод удзельнікаў вылучалася бібліятэчная пляцоўка ДУК «Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Г. Новік».
Бібліятэкары падрыхтавалі для гасцей свята інтэрактыўную выставу «Літаратурныя ветразі Вілейшчыны», на якой быў прадстаўлены QR-праект «Вершы ў кішэні», дзе кожны жадаючы мог праз тэлефон далучыцца да паэзіі мясцовых аўтараў – Івана Лашуткі, Віктара Кажуры, Ганны Новік, Уладзіміра Цануніна, Міколы Кутаса, Клаўдзіі Дубовік, Людмілы Пукела, Антаніны Гарчаковай.
Наведвальнікі з задавальненнем адгадвалі загадкі свайго знакамітага земляка і паэта Кажуры В.В., спаборнічалі ў ведах падчас інтэлект-карты «Беларускія жанчыны – яркія лёсы», з азартам удзельнічалі ў літаратурных гульнях «Адгадай кнігу па вокладцы», «Літаратурны шарж».

6 июля, 2026
villib 


Опубликовано в рубрике 


























