З 9 па 13 чэрвеня ў Маладзечне прайшоў юбілейны XXV Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2026». Свята, якое сабрала тысячы прыхільнікаў сапраўднага мастацтва, не абыйшлося без актыўнага ўдзелу Вілейскай раённай цэнтральнай бібліятэкі імя Г. Новік. Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі інтэрактыўную бібліятэчную пляцоўку пад назвай «Жаночы код беларускай культуры».
У праграме было ўсё для таго, каб захапіць і дарослых, і дзяцей: квэст-гульня «Таямнічы куфэрак», дзе ўдзельнікі разгадвалі загадкі нашай гісторыі; інтэлект-карта «Беларускія жанчыны – яркія лёсы», якая змяшчала пытанні пра знакамітых жанчын – дзеячак навукі, культуры і гісторыі Беларусі; лато «Было – стала» прапаноўвала знайсці адпаведныя прадметы старажытнасці і іх сучасныя аналагі, а таксама бяспройгрышная латарэя, якая гарантавала добры настрой і маленькі сувенір на памяць. Для яркія фотаздымкаў была аформлена каляровая фатазона, прымеркаваная да Года беларускай жанчыны.
Глядзіце фотарэпартаж.

16 июня, 2026
villib 






















Опубликовано в рубрике 


























