У рамках прафілактычнай акцыі «Сябруем з Законам!» 5 сакавіка ў Чурлёнскай сельскай інтэграванай бібліятэцы была арганізавана выстава-папярэджанне пад назвай «Наркотыкі – шлях у нікуды» для вучняў ДУА «Чурлёнская сярэдняя школа». Мэтай мерапрыемства стала фарміраванне ў школьнікаў устойлівага негатыўнага стаўлення да наркатычных рэчываў і разумення незваротных наступстваў іх ужывання.
Падчас мерапрыемства бібліятэкар правяла з навучэнцамі гутарку, у якой патлумачыла, як лёгка можна трапіць у пастку залежнасці і як цяжка, нават немагчыма, знайсці адтуль выхад. Таксама быў праведзены падрабязны агляд тэматычнай выставы, дзе былі прадстаўлены артыкулы і інфармацыйныя матэрыялы, якія раскрываюць разбуральны ўплыў наркотыкаў на здароўе чалавека, яго псіхіку і сацыяльны статус. У канцы кожны ўдзельнік атрымаў буклет з важнымі парадамі і кантактамі арганізацый, куды можна звярнуцца па дапамогу.

6 марта, 2026
villib 

Опубликовано в рубрике 


























