25 лютага ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі раённай цэнтральнай бібліятэкі адбылося паседжанне гуртка «Родную мову люблю», які дзейнічае на базе ДУ «Вілейскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва».
Спачатку кіраўнік гуртка Міхась Міхалевіч задаў даволі няпростую задачку – перакласці на беларускую мову слоўцы «ежевика», «подсолнечник», «дюйм», «дюжина». Перакладалі таксама словы з беларускай мовы на рускую. Успомнілі творчасць выбітнага беларускага пісьменніка, народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, якому 24 лютага споўніўся б 91 год.
Супрацоўнікі бібліятэкі запрасілі гуртоўцаў у гістарычную вандроўку «Беларускія жанчыны – яркія лёсы». Расповяд ішоў пра жыццёвы лёс княгіні Анастасіі Слуцкай, «нясвіжскай Сапфо» – Францішкі Уршулі Радзівіл, першай лекаркі-славянкі Саламеі Русецкай, Героя Савецкага Саюза Зінаіды Тусналобавай-Марчанка.

26 февраля, 2026
villib 


Опубликовано в рубрике 


























