Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Водопьянова, 21.
Тел. (8-01771) 5-56-56 E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Свята беларускай мовы і культуры «Беларуская скарбонка»

20 лютага аддзел абслугоўвання і інфармацыі раённай цэнтральнай бібліятэкі запрасіў навучэнцаў ДУА «Вілейская гімназія № 1 «Логас» і «Сярэдняя школа № 3 г. Вілейкі» на сапраўднае свята беларускай мовы і культуры. Мерапрыемства пад назвай  «Беларуская скарбонка» прайшло ў рамках агульнацыянальнага праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё», нагадваючы маладому пакаленню пра багацце і каштоўнасць нацыянальнай спадчыны.

Для гасцей свята была падрыхтавана насычаная, разнастайная праграма. Першай старонкай пазнавальнага вандравання стала этнавіктарына  «Таямніцы беларускай хаты», дзе дзеці змаглі праверыць свае веды пра народны побыт, традыцыі і лад жыцця продкаў. А пасля іх чакаў смачны сюрпрыз – дэгустацыя традыцыйных беларускіх масленічных прысмакаў, якія нікога не пакінулі абыякавымі.

Асаблівым падарункам для прысутных стала вандроўка ў гісторыю беларускага тэатра. Школьнікі даведаліся пра яго вытокі і мелі гонар пазнаёміцца з сапраўдным майстрам батлеечнага тэатра Надзеяй Асаднік. Яна не толькі расказала пра асаблівасці гэтага ўнікальнага віду мастацтва, але і паказала невялікі батлеечны спектакль, які перадаў чароўную атмасферу старажытнага народнага тэатра. Юныя гледачы з вялікай цікавасцю і задавальненнем назіралі за лялькамі, якія ажывалі ў руках майстра.

Мерапрыемства стала сапраўднай падзеяй, якая праз гульню і мастацтва далучыла дзяцей да роднай спадчыны.

 

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий